Вы тут

Крупко: У Гомельскай вобласці ўсё арганізавана для прыёму грамадзян Украіны


У Гомельскай вобласці ўсё арганізавана для прыёму і размяшчэння грамадзян, якія прыбываюць з Украіны. Акцэнт на гэтым зрабіў сёння старшыня аблвыканкама Іван Крупко, наведваючы пункт спрошчанага пропуску «Паддабранка», перадае БелТА.


«Сітуацыя такая, што трэба дапамагаць. З нашага боку ўсё арганізавана. На бліжэйшы час зарэзервавана (месца. —  Зв. БелТА) да 1 тыс. чалавек для знаходжання», — сказаў губернатар. Гаворка ідзе аб санаторным і гасцінічным фондзе.

Фота: БелТА

 

Фота: БелТА

Іван Крупко адзначыў, што акрамя прытулку, неабходных умоў і выгод для пражывання арганізуюць і трохразовае харчаванне. Ён звярнуў увагу, што неабыякавыя людзі, прадпрыемствы дапамагаюць тым, хто цяпер у нястачы, пералічваючы сродкі праз Чырвоны Крыж.

Фота: БелТА

«Усё, што можам, робім па сумленню», — дадаў губернатар.

Начальнік аддзялення пагранічнага кантролю «Цяруха» Васіль Удодаў распавёў, што з 27 лютага праз пункт спрошчанага пропуску «Паддабранка» ў двух кірунках прайшлі каля 600 чалавек, пры гэтым некаторыя з іх за гэты час зрабілі некалькі рэйсаў туды-назад.

Фота: БелТА

У асноўным праз пункт накіроўваюцца людзі з Беларусі да сваіх сваякоў, якія жывуць у найбліжэйшых украінскіх пагранічных пунктах — з прадуктамі харчавання, прадметамі першай неабходнасці. Ёсць і выпадкі, калі мяжу перасякаюць для часовага знаходжання ў Беларусі, напрыклад, у сваякоў, удакладніў Васіль Удодаў. Таксама звяртаюцца ў пункт пропуску па кансультатыўную дапамогу — з пытаннямі аб парадку рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі, нюансамі перасячэння мяжы і т. д.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.