Вы тут

Вызначаны пералік дамоў для будаўніцтва ў 2022 годзе па льготных крэдытах


Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва вызначыла пералікі шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2022 годзе будзе праводзіцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Гэта прадугледжана пастановамі Мінбудархітэктуры ад 25 лютага 2022 года № 24 і № 25, якія сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Пастановай нумар 24 устаноўлены пералікі такіх дамоў у Мінску. Пастановай нумар 25 устаноўлены адпаведныя пералікі дамоў у Мінскай вобласці. Таксама зацверджаны пералікі жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2022 годзе запланавана ў сельскагаспадарчых арганізацыях з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.

У пераліках указаны найменне і месца размяшчэння аб’ектаў, а таксама аб’ём ільготных крэдытных рэсурсаў.

Пастановы ўступаюць у сілу пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?