Вы тут

У Мінскім батанічным садзе адкрыўся другі фестываль чароўных ліхтароў. Фотарэпартаж


У Мінскім батанічным садзе адкрыўся другі фестываль чароўных ліхтароў, які ўключае больш за 20 светлавых кампазіцый. А ў бліжэйшы час арганізатары дабавяць на алеі саду новыя экспанаты.


Гасцей тут чакаюць дзіўныя светлавыя скульптуры, найпрыгажэйшая алея святлівых кветак, цудоўныя жывёлы і казачныя матывы.

Толькі сонца апускаецца за гарызонт і надыходзіць цемра, кожная постаць фестывалю, быццам увабраўшы ў сябе ўсё сонечнае святло, загараецца агнямі і прыкоўвае погляды.

Для стварэння дэкарацый выкарыстоўваліся сотні метраў атласнай тканіны, тысячы дыёдных лямпачак і кіламетры святлодыёднай стужкі. Тонкая ручная праца і прадуманасць кожнага элемента ператвараюць постаці ў сапраўднае ўвасабленне цуду. Для атрымання эфекту поўнага апускання да кожнай скульптуры дадаецца ўнікальнае музычнае суправаджэнне і светлавое шоу. У выходныя дні гледачы яшчэ могуць убачыць захапляльнае фаер-шоу.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».