Вы тут

Подзвігі герояў Брэста жывуць у памяці нашчадкаў


Дэлегацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з усіх рэгіёнаў Беларусі прыбылі сёння на галоўны чугуначны вакзал Мінска, каб разам адправіцца ў Брэст спецыяльна сфармірвваным Поездам гістарычнай памяці.


Гэта патрыятычная акцыя мае мэтай яшчэ раз нагадаць пра гераічныя подзвігі беларускіх міліцыянераў у гады Вялікай Айчыннай вайны, дапамагчы фарміраванню адзінага разумення галоўнай для кожнага грамадзяніна задачы — захавання міру, стабільнасці і абароны Радзімы.

Для ўдзельнікаў акцыі і тых, хто прыйшоў праводзіць іх у шлях, на пероне сталічнага вакзала былі арганізаваны культурная праграма, выстава рэтра- і сучаснай тэхнікі, тэматычныя фотазоны. 

Па прыбыццю ў Брэст там будзе адкрыта мемарыяльная дошка тым, хто мужна абараняў брэсцкі вакзал у пачатку вайны. Дэлегацыі наведаюць мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». На зямлі легендарнай цытадэлі будуць ускладзеныя кветкі да памятнага знака воінам 132-га асобнага канвойнага батальёна войск НКУС.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.