Вы тут

Наталля Качанава: Ва ўмовах санкцый сёлетні Форум рэгіёнаў набывае асаблівае значэнне


У прыватнасці, спікер верхняй палаты парламента паведаміла, што правядзенне чарговага, дзявятага па ліку, форуму запланавана ў Гродне 23-24 чэрвеня. 


— Мы сёння пачынаем работу над падрыхтоўкай значнага мерапрыемства — Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць штогод па чарзе ў абедзвюх краінах, — нагадала спікер. — Вы ведаеце, што пачатак гэтага форуму быў пакладзены ў 2014 годзе. Першы форум праходзіў па ініцыятыве Савета Федэрацыі і Савета Рэспублікі. Сёлета форум прымае наша краіна. 

Наталля Качанава адзначыла, што нягледзячы на першае пасяджэнне аргкамітэта, Савет Рэспублікі разам з Саветам Федэрацыі ўжо адпрацавалі шэраг пытанняў: у прыватнасці, вызначаны месца, дата правядзення і тэматыка форуму.

Так, у якасці тэмы арганізатары акрэслілі «Ролю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве».

— Кожны раз, калі мы вызначаем тэматыку правядзення гэтага важнага шырокамаштабнага мерапрыемства, мы разумеем, што правядзенне самога форуму — гэта вяршыня работы, якая праводзілася на працягу года, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Вядома, для нас вельмі важныя падпісаныя кантракты, дамовы, якія заключаюцца па супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Расіі і Беларусі. 

Яна падкрэсліла: бакам важныя тыя пытанні, якія вызначаюць далейшую стратэгію развіцця па тым ці іншым кірунку. На леташнім форуме, напрыклад, гэта былі інавацыі і навука. Паводле ацэнкі спікера, быў зададзены сур’ёзны тон гэтай тэматыцы.

Старшыня Савета Рэспублікі выказала ўпэўненасць, што вобласці ўжо працуюць па тых кантрактах, якія павінны быць заключаны. 

— Акрамя таго на Вышэйшым дзяржсавеце кіраўнікамі нашых дзяржаў былі падпісаныя 28 дарожных карт нашага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, — нагадала Наталля Качанава. — Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі ўзялі на сябе адказнасць за далейшую рэалізацыю гэтых праграм, у частцы якая тычыцца нас. Я б хацела, каб вы адказна паставіліся да гэтага мерапрыемства.

Трэба сказаць, што на пасяджэнне запрасілі членаў Савета Рэспублікі, кіраўніцтва міністэрстваў, у студыях на сувязі былі губернатары і старшыні абласных Саветаў дэпутатаў.

— Сёлета Форум рэгіёнаў набывае асаблівае значэнне для нас, — акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў Наталля Качанава і патлумачыла. — Тады, калі ў адносінах да нашай краіны і Расіі наўмысна з дня ў дзень ўводзяцца нейкія новыя абмежаванні, санкцыі, мы павінны разумець, што гэта, як сказалі кіраўнікі нашых краін, яшчэ і час нашых магчымасцяў. Будзем рабіць так, каб нашы людзі не адчулі тых абмежаванняў, якія ўводзяцца сёння з боку Захаду. 

З пункту гледжання спікера, сёлетняе мерапрыемства мае і яшчэ адзін важны момант. 

— Гэтая яшчэ адна добрая пляцоўка, дзе мы можам абмяняцца думкамі, падзяліцца ідэямі, выказаць свае прапановы. Таму я прашу ўсіх актыўна ўключыцца ў гэтую работу, — заклікала Наталля Качанава і выказала ўпэўненасць, што сёлета сума падпісаных кантрактаў і дагавораў павінна быць значна большай, а супрацоўніцтва перайсці на новы ўзровень. 

У гутарцы з журналістамі Наталля Качанава падкрэсліла значнасць тэмы рэгіянальнага супрацоўніцтва. 

— У цяперашніх умовах прынятае шмат гадоў таму рашэнне (аб правядзенні Форумаў рэгіёнаў — заўв. аўт.) было абсалютна правільным, бо мы бачылі вынікі гэтай працы. Але а ў цяперашніх умовах гэта набывае абсалютна новае значэнне, таму што санкцыі, ўведзеныя ў дачыненні да нашых дзвюх краін, нам яшчэ раз даюць разуменне, наколькі важна быць разам і супрацоўнічаць абсалютна па ўсіх напрамках у жыцці нашых краін. Гэта і эканоміка, і маладзёжная палітыка, і сацыяльная сфера, — падкрэсліла яна і выказала спадзяванне, што форум як заўсёды пройдзе зладжана, арганізавана і цікава. 

Напрыканцы адзначым, што сёлета да мерапрыемстваў форуму дадасца яшчэ адна падзея, якая па задуме ініцыятараў праекта павінна арганічна інтэгравацца ў яго канву — маладзёжны праект «Цягнік Памяці», які зробіць прыпынак у Гродне ў час правядзення Форуму рэгіёнаў. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.