Вы тут

Сенатар: У Беларусі ёсць усё, што трэба чалавеку ў гэты неспакойны час


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, прарэктар па вучэбнай частцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Алег Дзяэчнка аб дапамозе этнічным беларусам, якія пражываюць на Украіне. 


Фота: БелТА

— У сувязі з трагічнымі падзеямі, выкліканымі эскалацыяй ваеннага канфлікту, разбурэннем грамадзянскай інфраструктуры асаблівую актуальнасць набывае пытанне аб аказанні гуманітарнай дапамогі этнічным беларусам, якія пражываюць у 22 абласцях Украіны. Паводле звестак апошняга ўкраінскага перапісу насельніцтва, колькасць беларусаў склала звыш 270 тысяч чалавек. Сёння многія з іх апынуліся ў зоне баявых сутыкненняў, пазбавіліся прытулку над галавой, сталі бежанцамі, — звяртае ўвагу сенатар.

Паводле яго меркавання, сітуацыя патрабуе ўсебаковага вывучэння і прыняцця адпаведных рашэнняў. І прапануе адзін з варыянтаў — даць усім жадаючым рэальную магчымасць для вяртання на сваю гістарычную радзіму. 

— Беларусь выгадна адрозніваецца ад іншых рэгіёнаў Еўропы, куды накіроўваюцца патокі бежанцаў. У нас стабільная грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя, для людзей створаны нармальныя ўмовы жыцця: прадастаўляюцца праца, жыллё, дзейнічаюць сацыяльныя гарантыі. Галоўнае — мірнае неба над галавой. Адным словам, ёсць усё тое, што трэба простаму чалавеку ў гэты неспакойны час, — рэзюмуе Алег Дзячэнка. 

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.