Вы тут

ЖКГ, інфраструктура, пасяўная. Каранік правёў тэлефонную лінію


Званкі да старшыні аблвыканкама ў асноўным былі з абласнога цэнтра. У жыхароў аднаго з інтэрнатаў горада ўзнікла праблема з пражываннем пасля змены ўладальніка будынка. Пытанне будзе дадаткова разгледжана. Як запэўніў кіраўнік рэгіёна, ніхто не застанецца без жылля.


Фота: grodnonews.by.

Новыя тэндэнцыі: колькасць зваротаў змяншаецца

Усяго падчас прамой лініі паступіла каля трох дзясяткаў званкоў. Гэта на палову менш, чым за першы квартал мінулага года.

— У апошні час назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння колькасці як пісьмовых, так і зваротаў на прамыя лініі аблвыканкама і райвыканкамаў, — адзначыў Уладзімір Каранік. — Актыўнае ўзаемадзеянне з працоўнымі калектывамі, дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы з актывам раёнаў, грамадскімі арганізацыямі паспрыялі таму, што насельніцтва стала атрымліваць больш інфармацыі ад органаў самакіравання. Адпала неабходнасць у многіх пытаннях, з якімі людзі раней звярталіся на прамыя лініі альбо пісьмова.

Як паведаміў старшыня аблвыканкама, структура зваротаў не мяняецца. Традыцыйна людзей хвалююць жыллёва-камунальныя пытанні, ахова здароўя, дарожна-транспартная інфраструктура. Праўда, сёння жыхары рэгіёна задаюць у асноўным пытанні інфармацыйнага характару: як рэалізаваць тое ці іншае права. Напрыклад, прагучала пытанне: якой вакцынай лепш прышчапляцца, дзе тое можна зрабіць, ці есць неабходнасць рабіць цяпер. Жыхары, як правіла, у курсе планаў ЖКГ, але хочуць узгадніць канкрэтныя дэталі. Тое ж і па дарожным будаўніцтве. У асноўным людзей цікавяць перспектывы развіцця дарожнай інфраструктуры, напрыклад, тэрміны выканання рамонтаў.

Эфектыўнасць работы з насельніцтвам знаходзіцца на кантролі ўсёй вертыкалі ўлады. Вядзецца аналіз прамых ліній, іх структуры, колькасці паўторных зваротаў.

— Гэта цэлы пласт работы, якая дазваляе ацаніць даступнасць органаў дзяржкіравання для нашых грамадзян, наколькі аператыўна і якасна вырашаюцца іх пытанні на месцах, наколькі эфектыўная тая ці іншая форма ўзаемадзеяння. Мы ўдасканальваем работу, пашыраем прысутнасць у сацыяльных сетках. У выніку значна знізілася колькасць зваротаў, у тым ліку паўторных скаргаў. Гэта сведчыць аб даступнасці дыялогу з органамі ўлады, які перайшоў на якасна новы ўзровень узаемадзеяння, — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Калі запрацуе Румлёўскі мост?

У ходзе прамой лініі было ўзнята пытанне адносна рамонту мастоў. Губернатар паабяцаў, што ў Гродне масты праз Нёман будуць прыведзены ў належны стан. Цяпер вядуцца рамонтныя работы ў дачыненні да Румлёўскага моста, якія павінны завяршыцца ў чэрвені. Пасля таго як там будзе наладжаны рух, пачнецца рэканструкцыя моста па вуліцы Паповіча.

Як заўважыў Уладзімір Каранік, заняцца мастамі ў горадзе стала магчыма, пасля таго як мінулым летам быў уведзены ў эксплуатацыю Усходні мост, які стаў часткай вялікага транспартнага кола вакол Гродна. Такім чынам, цяпер транспартныя патокі часткова перанакіраваныя менавіта на гэты мост.

Праектные работы па Румлёўскім мосце праведзены, літаральна днямі выдадзены тэхнічныя рашэнні на ўзмацненне канструкцый з заменай пралётаў. Усе праведзеныя тут работы дазволяць эксплуатаваць пуцеправод не адно дзесяцігоддзе без рамонтаў.

— Мост на вуліцы Паповіча ўключаны ў абласную інвестыцыйную праграму, выдаткавана фінансаванне. Цяпер па ім вядуцца праектныя работы. І тут мы ўжо вядзём гаворку аб карэннай рэканструкцыі. Гэта будзе больш працяглы працэс з поўным перакрываннем руху, — паведаміў кіраўнік рэгіёна.

Мяркуецца, што да пачатку рэканструкцыі моста па вуліцы Паповіча ў належны стан будуць прыведзены ўсе іншыя масты горада.

Падрыхтоўка да пасяўной

Уладзімір Каранік расказаў, што вясновыя работы ў сельскай мясцовасці вядуцца ў планавым рэжыме. У параўнанні з мінулым годам узраслі тэмпы як па назапашванні ўгнаенняў, так і па рамонце тэхнікі. Арганізацыям, якія займаюцца рамонтам сельгастэхнікі, выдзелены льготныя крэдыты на закупку запчастак. Хапае пад поўную патрэбу і насення. Паліва дастаткова ва ўсіх сельгасарганізацыях. Старт работ будзе залежаць ад надвор'я. Па словах кіраўніка рэгіёна, робіцца ўсё магчымае для стабільнай работы аграпрамысловага комплексу.

— Развітая сельская гаспадарка вобласці дазваляе значную частку прадукцыі адправіць на экспарт. Выбудоўваецца новы лагістычны ланцужок. Разам з ты, наша задача — у першую чаргу забяспечыць даступным харчаваннем беларусаў, прыняць меры, каб сацыяльна неабароненыя пласты насельніцтва ў поўнай ступені маглі задавальняць свае патрэбы, — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».