Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі.


У бягучым годзе гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам. Сёння ўступаюць у сілу прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме канстытуцыйныя змяненні. Мы адкрываем новую главу нашай гісторыі — гісторыі сучаснай, накіраванай у будучыню Беларусі. Умацоўваючы прававы падмурак грамадства, ствараем для наступных пакаленняў надзейны механізм абароны спрадвечных каштоўнасцяў, нацыянальнай памяці і традыцыйнага ўкладу жыцця.

Беларусы зрабілі свой выбар, прадэманстраваўшы грамадзянскую сталасць, прыхільнасць да мірнага, стваральнага, эвалюцыйнага развіцця краіны.

Захаваўшы асновы суверэннай дзяржавы, якая гарантуе сацыяльную абароненасць грамадзян, мы ўдасканалілі інстытут народаўладдзя і стварылі сістэму кіравання, якая адпавядае выклікам нашага часу.

Разам нам давядзецца ў поўнай меры раскрыць патэнцыял абноўленага Асноўнага Закона ў мэтах умацавання адзінства народа, паспяховай самарэалізацыі кожнага чалавека, забеспячэння законнасці і правапарадку.

Перакананы, што, абапіраючыся на палажэнні Канстытуцыі, мы зробім нашу Беларусь яшчэ больш моцнай, прыгожай і шчаслівай краінай.

Жадаю ўсім здароўя, дабра, узаемаразумення, новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.