Вы тут

Ігар Сергеенка ўручыў пашпарты школьнікам


Дзень Канстытуцыі стаў асабліва святочным для тых, хто атрымаў у гэты дзень свій галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Беларусі. Дваццаць школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны атрымалі свае першыя пашпарты з рук Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенкі. Урачыстая цырымонія прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы і стала кульмінацыяй акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі». Героі дня — выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.


Ігар Сергеенка падкрэсліў, што 15 сакавіка — знакавы дзень у Беларусі. Асабліва сёлета, калі ў сілу ўступаюць змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме. «Для кожнага з вас гэты дзень стане асаблівым і знамянальным тым, што вы атрымліваеце пашпарты грамадзяніна Беларусі. Гэта дастаткова сур’ёзны этап у жыцці кожнага чалавека. Гэта пуцёўка ў жыццё, чарговая мяжа. Такіх жыццёвых этапаў будзе шмат. Жадаю, каб на вашым шляху сустракаліся добрыя людзі, надзейныя сябры, дамагайцеся тых мэт, якія будзеце ставіць перад сабой», — звярнуўся ён да школьнікаў, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што быць грамадзянінам Беларусі — гэта не толькі права, але і пэўныя абавязкі перад Айчынай, бацькамі і самім сабой.

Перад цырымоніяй уручэння пашпартоў Кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта правёў урок «Канстытуцыя — гістарычны выбар беларускага народа». Разам са школьнікамі яны абмеркавалі гістарычны шлях беларускай дзяржаўнасці, успомнілі імёны славутых беларусаў. Карыстаючыся выпадкам, Ігар Сергеенка праверыў веданне гісторыі ў школьнікаў 10-11 класаў. І хоць на гэтым уроку адзнак не было, падлеткі справіліся на «выдатна». А пасля школьнікі актыўна задавалі свае пытанні кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта. Тэмы — самыя розныя: ад асабістых да дзяржаўных. Маладых людзей цікавала сутнасць змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, асаблівасці дзяржаўнага ладу ў Беларусі, гучала пытанне пра жыццё Беларусі ва ўмовах санкцыйнага ціску. Таксама школьнікі даведаліся, кім Ігар Сергеенка марыў стаць у дзяцінстве, якім спортам займаўся, хто яго прыклад па жыцці і як зрабіць паспяховую кар’еру.

«Мінулыя гады нас навучылі нас быць разам, быць адзінымі — згуртавацца як народ, як нацыя перад пагрозамі і выклікамі. У мяне сёння дзеці пыталіся, у чым заключаецца сувязь пакаленняў. Напэўна, яна і палягае ў тым, каб захаваць гістарычную памяць і каб захаваць культуру, мову, традыцыі. І гэтая памяць — злучальная ніць пакаленняў — тых, хто ўжо вырас, і тых, хто атрымаў сёння пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Сённяшні ўрок атрымаўся душэўным, таму што і дзеці задавалі мне пытанні і я — ім. Я яшчэ раз упэўніўся, што з моладдзю трэба размаўляць і знаходзіць той фармат, які падыходзіць і дзецям, і людзям старэйшага ўзросту. Я зрабіў для сябе пэўныя высновы, як рыхтавацца, як працаваць і як знаходзіць агульную мову з такой маладой аўдыторыяй», — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з моладдзю Ігар Сергеенка. 

Сёлета патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі», якую запусціў БРСМ, адзначае сваё паўналецце. У знакавым 2022 годзе ўдзельнікамі акцыі сталі каля трох тысяч 14-гадовых падлеткаў. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».