Вы тут

«Беларусбанк» уводзіць дадатковыя меры па падтрымцы крэдытаатрымальнікаў


Такім чынам, гэта найбуйнейшае фінансавае падраздзяленне краіны істотна пашырае меры па зніжэнні крэдытнай нагрузкі на кліентаў.


Варта нагадаць, што зусім нядаўна гэты банк прыняў рашэнне да канца года зафіксаваць працэнтныя стаўкі па крэдытах на фінансаванне нерухомасці, якія аформлены да першага сакавіка гэтага года. І цяпер банк вырашыў працягнуць змякчаць складаную крэдытную абстаноўку для некаторых сваіх кліентаў.

Акрамя гэтага, зараз па заяве кліентаў можна аформіць адтэрміноўку да 6 месяцаў па пагашэнні асноўнага доўгу па спажывецкіх крэдытах і па крэдытах на нерухомасць (за выключэннем крэдытаў, прадастаўленых з дзяржаўнай падтрымкай і спажывецкіх крэдытаў з прыняццем у якасці забеспячэння страхавання рызыкі незвароту крэдыту). Адтэрміноўка афармляецца з улікам асаблівасцяў кожнага крэдытнага прадукту. Пры гэтым тэрмін пагашэння крэдыту павялічыцца на 12 месяцаў.

Таксама кліенты банка могуць падоўжыць на 12 месяцаў тэрмін пагашэння авердрафтнага крэдыту, па якім спынена прадастаўленне пазыкі.

Больш таго, цяпер банк не будзе прымяняць штрафы, прадугледжаныя крэдытнымі дагаворамі і дамовамі забеспячэння (акрамя штрафаў, звязаных з наяўнасцю пратэрмінаванай запазычанасці), па падставах, якія ўзніклі да 31 снежня бягучага года.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».