Вы тут

Сенатары ратыфікавалі пагадненне аб міратворчай дзейнасці АДКБ


На восьмай сесіі Савета Рэспублікі парламентарыі разгледзелі законапраект «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні зменаў у Пагадненне аб міратворчай дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 6 кастрычніка 2007 года».


 БелТА.

Праект закона прадставіў міністр абароны Віктар Хрэнін, які паведаміў прысутным, што законапраект падрыхтаваны з мэтай выказвання згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе пратакола аб унясенні зменаў у пагадненне аб міратворчай дзейнасці АДКБ, падпісанага 16 верасня 2021 года ў Душанбе.

— Пратаколам уносяцца змены ў пагадненне аб міратворчай дзейнасці АДКБ, якія ўдакладняюць механізм удзелу падраздзяленняў міратворчых сіл Арганізацыі ў міратворчых аперацыях, якія праводзяцца пад эгідай ААН, — патлумачыў міністр абароны.

Паводле яго слоў, ратыфікацыя пагаднення значна пашырыць іх сферу дзеяння пры выкананні задач па падтрыманні міжнародных міра і бяспекі, а таксама будзе садзейнічаць умацаванню іміджу і аўтарытэта АДКБ на міжнароднай арэне.

Акрамя таго, Віктар Хрэнін паведаміў, што пратаколам пагаднення ўводзіцца тэрмін «каардынуючая дзяржава». Гэта адна з дзяржаў — членаў Савета аб калектыўнай бяспецы — якая вызначаецца для рашэння арганізацыйных пытанняў і пытанняў усебаковага забеспячэння выкарыстання міратворчых сіл у аперацыях ААН па падтрыманні міру.

— Таксама прадугледжваецца, што для выкарыстання ў аперацыях ААН па падтрыманні міру, міратворчыя сілы ствараюцца пад эгідай каардынуючай дзяржавы. Умовы ўдзелу міратворчых сіл у аперацыях ААН па падтрыманні міру вызначаецца ў Пагадненні, заключаемым каардынуючай дзяржавай з упаўнаважанымі падраздзяленнямі ААН, — кажа міністр абароны. — Асобныя пытанні, звязаныя з уключэннем міратворчага кантынгенту ў калектыўныя міратворчыя сілы, прадугледжаныя да выкарыстання ў аперацыях ААН па падтрыманні міру, рэгламентуюцца ў двух- і шматбаковых пагадненнях паміж каардынуючай дзяржавай і іншымі дзяржавамі — членамі АДКБ.

Як патлумачыў у гутарцы з журналістамі сутнасць навацый старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, адна з актуальны тэм — працяг удасканалення заканадаўчай асновы для дзейнасці міратворчых сіл АДКБ, у прыватнасці, узаемадзеянне міратворчых сіл АДКБ з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

— Ёсць дамоўленасць паміж кіраўнікамі дзяржаў — членаў АДКБ аб актывізацыі гэтай дзейнасці, — адзначыў сенатар.

Як падкрэсліў пры прадстаўленні законапраекта міністр абароны Віктар Хрэнін, змены, якія ўносяцца Пратаколам пагаднення аб міратворчай дзейнасці АДКБ, адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі, са свайго боку, падтрымаў выступоўцу і рэкамендаваў калегам ухваліць законапраект.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».