Вы тут

Галоўчанка аб карэкціроўцы праграмы «Аграрны бізнес»


Комплексная карэкціроўка дзяржпраграмы «Аграрны бізнес» дасць магчымасць урэгуляваць пытанні рэалізацыі 13 новых інвестыцыйных праектаў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Фота: БелТА

Прэм’ер-міністр падпісаў пастанову ўрада аб карэкціроўцы дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021-2025 гады.

«За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2022 годзе мы павялічылі аб’ём фінансавання на Br322 млн, у тым ліку для правядзення палявых работ і стварэння трывалай кармавой базы. Акрамя таго, праграмай урэгуляваны пытанні рэалізацыі 13 новых інвестыцыйных праектаў у раслінаводстве, птушкагадоўлі, малочнай і мясной жывёлагадоўлі. «Пры гэтым удасканалены падыходы па прадастаўленні бюджэтных трансфертаў па патанненню часткі капітальных затрат пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў», — расказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў: у мэтах тэхнічнага перааснашчэння арганізацый, якія вырабляюць малочную прадукцыю, адносна якой прымяняецца маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі, на 2022 год прадаўжаецца тэрмін выдачы крэдытаў банкаў з прадастаўленнем дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе субсідый на выплату часткі працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.