Вы тут

Дзмітрый Піневіч аб COVID-19: сітуацыя добрая


Міністр аховы здароўя правеў рабочую сустрэчу ў Гродзенскім аблвыканкаме, азнаёміўся з ходам будаўніцтва анкадыспансера, прыняў удзел у размеркаванні студэнтаў-медыкаў Гродзенскага медыцынскага універсітэта.


Дзмітрый Піневіч ацаніў барацьбу з пандэміяй каранавіруса як станоўчую.

- Сітуацыя добрая. Такую фразу выказваю ўпершыню. Бо зараз мы маем меньш за 20% ад узроўня шпіталізацыі ў мінулай хвалі. Мы татальна перапрафілюем усе спецыяльныя ўстановы для работы ў звычайным рэжыме. Змяншэнне колькасці паўторных пацыентаў дазваляе больш эфектыўна працаваць прафілактычнай медыцыне, — зазначыў міністр. 

На яго думку, новыя ўспышкі каранавіруснай інфекцыі наўрад ці магчымы. Хутчэй за ўсё з восені сітуацыя пяройдзе ў пандэмічную фазу, гэта значыць, у фазу сезонных захворванняў. 

- Гэтымі днямі абмеркавалі з пятнаццацю нашымі вядучымі спецыялістамі-інфекцыяністамі, хаця прагнозы — справа няўдзячная, — падкрэсліў міністр. — Я ведаю, што з’яўляюцца новыя звесткі з Кітая аб тым, што на паўднёаым усходзе падымаецца хваля захворвання, але гэта звязана крыху з іншай сітуацыяй. Там, дзе прымяняліся жорсткія каранцінныя меры, дзе пацыенты не былі ахоплены вакцынацыяй і не былі інфіцыраваны, скажам так, там атрымліваюць новую хвалю. У нас гэтага не было, у нас 62% насельніцтва вакцыніравана першым кампанентам, блізкія да гэтай лічбы і тыя, хто завяршае курс. Мы прыходзім да вясны, і я стаўлюся да сітуацыі аптымістычна. Разам з тым, трэба быць гатовымі да любога варыянта. Таму варта не забываць пра вакцынацыю, а з ліпеня прапаную прайсці вакцынацыю, каб быць падрыхтаванымі да эпідсезона.

Па словах міністра, вакцын і ўвогуле медыцынскіх прэпаратаў і ў Гродзенскай вобласці, і ў цэлым па краіне, хапае. Хаця фарматэўтычны рынак адрэагаваў на ажыятажны попыт на лекі ростам прадажу. Зараз сфарміраваны новыя цэны, у тым ліку на імпартныя лекі, ажыятажу няма і няма перабояў. Закрыта пытанне па інсуліне і па некторых гарманальных прэпартах.

Назіраецца іншая сітуацыя. Многія прэпараты выкупляюць тыя, хто прыязджае з-за мяжы. Гэту сітуацыю міністэрства трымае на кантролі, каб папулярныя прэпараты даходзілі менавіта да беларускага насельніцтва. У той час, прэпараты беларускай вытворчасці будуць даступны і для замежнікаў. 

Дзмітрый Піневіч акрэсліў і задачы, якія будуць стаяць перад беларускай медыцынай у сувязі з новымі выклікамі. Дарэчы, гэтыя аспекты ўнесены і ў дзяржаўную праграму дэмаграфічнай бяспекі. 

- Па-першае, мы павінны быць гатовы сваечасова перападрыхтаваць па існуючым праграмам гатовых спецыялістаў, як і было падчас пандэміі, калі і тэрапеўты і хірургі пры неабходнасці аказвалі медыцынскую дапамогу ў перапрафіляваных стацыянарах. Па-другое, у нас павінна быць моцная рэанімацыйная служба. Калі параўнаць рэанімацыю 2009 года і 2020 года — гэта дзве вялікія розніцы. Праведзена магутнейшая мадэрнізацыя, і цяпер гэтыя блокі нават у перыфірыйных бальніцах зроблены на самым высокім узроўні. Гэты кірунак будзе падтрымлівацца і надалей,- зазначыў міністр.

Прычым і будаўніцтва і мадэрнізацыя медыцынскіх устаноў будзе ісці такім чынам, каб пры неабходнасці было прасцей заніраваць як стацыянарныя, так і паліклінічныя ўстановы. Шлюзіраванне будзе закладзена ў саміх праектах. Таму перапрафіляванне пройдзе амаль што ў аўтаматычным рэжыме. Для пераходу ў іншы рэжым работы дастаткова, што называецца, націснуць кнопку. Такім чынам будзе сфарміравана ўстойлівая і ўніверсальная сістэма аховы здароўя, падкрэсліў Дзмітрый Піневіч. 

Маргарыта УШКЕВІЧ,

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».