Вы тут

Пракуроры плануюць вывучыць 20 месцаў масавага знішчэння насельніцтва ў гады вайны


Генпракуратура працягвае работу па выяўленні фактаў генацыду беларускага народа.


Фота: БелТА

«З надыходам вясны, літаральна з наступнага тыдня, пачынаем далейшую работу па вывучэнні месцаў масавага знішчэння нашых грамадзян. Толькі на бліжэйшыя паўгода ў нас каля двух дзясяткаў такіх месцаў. Гэта работа будзе праводзіцца з прыцягненнем 52-га батальёна Міністэрства абароны», — паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед.

У першую чаргу плануецца даследаваць тыя мясціны, дзе былі найбольш масавыя расстрэлы, знішчэнне людзей. «Але ў цэлым будзе даследавана кожнае такое месца», — падкрэсліў генпракурор.

Ён таксама адзначыў, што завяршаецца практычная работа па ўстанаўленні ўсіх спаленых населеных пунктаў. Дапаўняецца інтэрактыўная карта, размешчаная на сайце Генеральнай пракуратуры. «Сумны спіс, на жаль, папаўняецца. Кожны дзень лічба (колькасць спаленых населеных пунктаў. — Заўвага. БЕЛТА) павялічваецца», — сказаў Андрэй Швед.

Папаўняецца і спіс карнікаў, якія жывыя. «Працуем з замежнымі дзяржавамі, прыходзяць адказы з шэрагу дзяржаў, звязаныя з тым, што нашы калегі ўдакладняюць гэтыя даныя. Мы разумеем, што гэту работу яны вядуць», — сказаў Андрэй Швед.

Ён нагадаў аб тым, што вядома ўжо пра больш як 400 жывых эсэсаўцаў у 17 краінах свету. «Прыбалты нам адмаўляюцца выдаваць. Яны адкрыта заявілі, што пакрываюць нацысцкіх злачынцаў», — сказаў Андрэй Швед.

Генпаркурор паведаміў, што завяршаецца работа над спісам усіх карных падраздзяленняў з чэрвеня 1941 года. «Мы ведаем і найменне гэтых частак, і дзе якія карныя аперацыі яны праводзілі. Цяпер удакладняецца спісачны склад канкрэтных удзельнікаў гэтых карных аперацый», — дадаў генпракурор.

З улікам запланаваных змяненняў у крымінальна-працэсуальнае заканадаўства, якім прадугледжваецца ўвядзенне інстытута завочнай вытворчасці, рыхтуюцца матэрыялы да судовага працэсу ў Беларусі. Гэта дазволіць рашэннем нацыянальнага суда асудзіць як жывых злачынцаў, так і тых, хто не пакараны.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Андрэй Швед удакладніў: судом ад імя Рэспублікі Беларусь будзе прынята рашэнне ў адносінах да канкрэтных злачынцаў, якія не панеслі пакаранне за ўчыненыя дзеянні. «Мы апішам дзеянні кожнага з іх як у складзе карных падраздзяленняў, так і, калі будзе доказная база, індывідуальна вылучым дзеянні асобных карнікаў. На жаль, такіх даных вельмі шмат», — расказаў ён.

Таксама генпракурор паведаміў: «Мы ініцыявалі (і завершым гэту работу ў найбліжэйшыя дні) стварэнне экспазіцыі, прысвечанай генацыду, практычна ў кожным раённым цэнтры. У Магілёўскай вобласці такая работа завершана, у Мінскай — завершыцца да канца сакавіка. Плануецца, што да канца сакавіка ў кожным раённым цэнтры будзе экспазіцыя, прысвечаная генацыду ў цэлым на тэрыторыі БССР і ў дачыненні да кожнага раёна. Таму што няма такога раёна, дзе б не знішчалі людзей», — сказаў Андрэй Швед.

Генпракурор падкрэсліў: тэзіс аб тым, што Беларусь — вялікая брацкая магіла, не фігура гаворкі. «Так яно і ёсць. Фактычна ўся тэрыторыя — суцэльныя пахаванні», — адзначыў Андрэй Швед.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свінец паўсюль? Як гэты цяжкі метал забрудзіў планету і хто вінаваты

Свінец паўсюль? Як гэты цяжкі метал забрудзіў планету і хто вінаваты

Таксічныя рэчывы можна знайсці ва ўсім, што нас акаляе.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.