Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Пячоначны торт з морквай і яйкамі

Спатрэбіцца: курыная печань — 600 г; яйка — 3 сырыя і 3 вараныя; сярэднія цыбуліны — 2 wшт.; сярэднія морквіны — 3 шт.; маянэз — 300 г; мука — 3 ст. л.; соль, перац, пятрушка — на смак; алей для смажання.

Печань прамыць і ачысціць ад плёнак. Пакласці яе ў блэндар разам з сырымі яйкамі, мукой і 3 ст. л. маянэзу і ўзбіць да аднастайнай масы ці пракруціць на мясарубцы.

Разагрэць на патэльні дыяметрам 20 см алей і спячы пячоначныя бліны.

Цыбулю здрабніць, моркву надзерці на тарцы. Абсмажыць усё да гатоўнасці, пасаліць, паперчыць, даць астыць. Вараныя яйкі падзяліць на бялкі і жаўткі і надзерці на тарцы ў асобныя ёмістасці.

Вылажыць на талерку адзін блін, прамазаць яго маянэзам, зверху пакласці трохі падсмажанай морквы з цыбуляй. Пасыпаць усё яечным бялком. Паўтараць пласты, збіраючы такім чынам торт.

Самыя апошні «корж» прамазаць маянэзам і пасыпаць надзёртымі жаўткамі. Упрыгожыць зяленівам.


Цыбульныя кексы

Спатрэбіцца: яйкі — 2 шт.; смятана,— 1 ст. л.; мука — 100 г; вяндліна ці адварное мяса — 300 г; зялёная цыбуля — 1 вялікі пучок; сода — 0,5 ч. л.; крыху солі; цукар — 1 ст. л.

Узбіць яйкі з цукрам і соллю. Дадаць смятану, затым муку і соду, пагашаную воцатам. Умяшайце дробна парэзаныя цыбулю і вяндліну. Затым трэба прамазаць формачкі алеем і кожную напоўніць да паловы сумессю, якая атрымалася. Выпякаць 25-30 хвілін пры 180 ?С.

За 5 хвілін да гатоўнасці кексы можна па жаданні прысыпаць надзёртым сырам.


Лазання з капусты

Спатрэбіцца: капуста — 1 невялікі качан, свіны ці ялавічны фарш — 500 г, морква — 2 шт., цыбуля — 1 шт., сыр — 70 г, па 2 ст. л. маянэзу і кетчупу, алей. Для падліўкі: малако — 150 мл, мука — 3 ст. л., сыр — 150 г, 2 зубкі часнаку.

Качан капусты абдаць кіпенем, разабраць на лісты і адварыць на працягу 10 хвілін. Моркву і цыбулю дробна нарэзаць і абсмажыць разам з фаршам.

Прыгатаваць падліўку. Малако і сыр падагрэць у каструлі на невялікім агні. Калі сумесь пачне закіпаць, дадаць муку і здробнены часнок. Перамяшаць падліўку да аднастайнасці.

Лісце капусты адкінуць на друшляк, частку яго вылажыць у форму, папярэдне прамазаўшы яе алеем. Прамазаць капусту паловай падліўкі, зверху пакласці абсмажаны фарш, папярэдне змяшаўшы яго з кетчупам і маянэзам, а затым накрыць фарш пакінутым капусным лісцем і выліць частку падліўкі, якая засталася. Выпякаць лазанню 30 хвілін пры тэмпературы 200 градусаў. За 5 хвілін да гатоўнасці пасыпаць надзёртым сырам.


Садовыя дарожкі

З цэментавых плітак у форме лісця

Змяшайце цэмент з дробным пяском у суадносінах 1:2 ці набудзьце адпаведную гатовую сумесь, дадайце вады, каб атрымаўся густы раствор. Акуратна размяркуеце яго на прыдатным лісце пластом у 2,5-4 см. Прыцісніце і старанна разраўнуйце цэментавы пласт кельняй для выдалення бурбалак і пакіньце плітку сохнуць. Калі цэмент цалкам высахне, пакладзіце плітку на зямлю, папярэдне зняўшы ў гэтым месцы дзёран.

З дапамогай гумовых дыванкоў

Пачынаем з падрыхтоўкі драўлянай рамы па памеры гумовага дыванка. Вышыня сценак рамы павінна складаць прыкладна 10 см. Пажадана замацаваць раму шрубамі і гайкамі так, каб яе можна было лёгка разабраць і сабраць.

Выліце ў форму цэмент таўшчынёй 2,5-3 см, змясціце дробнаячэістую сетку і заліце яе растворам. Пакладзіце гумовы дыванок добрым бокам уніз і заліце цэментам так, каб раствор быў з ім на адным узроўні. Пакіньце плітку для высыхання на 24-48 гадзін. Гатовую плітку неабходна выцягнуць, раскруціўшы раму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».