Вы тут

Рунец: Прамысловая палітыка ў ЕАЭС і Саюзнай дзяржаве набывае актуальнасць


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец аб кірунках дзейнасці ў сферы імпартазамяшчэння:


— Відавочна, што ва ўмовах санкцый трэба будзе вельмі аператыўна карэктаваць праграмы развіцця прадпрыемстваў і рэгіёнаў на бягучы год, — пераканана старшыня профільнай камісіі. — Перш за ўсё гэта тычыцца планаў па імпартазамяшчэнні, якія штогод распрацоўваюцца абласцямі і Мінскам, галіновымі міністэрствамі і канцэрнамі. 

Яна звяртае ўвагу на тое, што алгарытм, які функцыянаваў на працягу многіх гадоў, не дазваляе эфектыўна адказваць на сучасныя выклікі ў сферы імпартазамяшчэння і канстатуе: па сутнасці, беларускія вытворцы вымушаныя перайсці на сітуацыйных мадэль кіравання гэтай дзейнасцю. 

Па меркаванні старшыні профільнай камісіі, у рамках гэтай мадэлі трэба канцэнтраваць намаганні на двух кірунках. Першы — гэта сыравіна, другі — інвестыцыйны імпарт. 

— Неабходна аператыўна знайсці альтэрнатыву па тых сыравінных пазіцыях, пастаўкі па якім часова спыненыя, — кажа Таццяна Рунец. — На прадпрыемствах, якія перапрацоўваюць такую сыравіну і выпускаюць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам, працуюць тысячы людзей. Таму важнасць гэтага кірунку відавочная. Тут павінны добра папрацаваць забеспячэнцы і лагісты.

Што тычыцца другога напрамку — інвестыцыйнага імпарту — сенатар пераканана: гэта зона адказнасці канструктарскіх бюро прадпрыемстваў, навуковых калектываў, а таксама галіновых рэгулятараў і Мінэканомікі, якое каардынуе дзейнасць па імпартазамяшчэнні ў цэлым па рэспубліцы.

— Калі недастаткова ўласных кампетэнцый, то вырашаць пытанне з інвестыцыйнымі таварамі трэба за кошт пашырэння кааперацыйных ланцужкоў з партнёрамі па інтэграцыйных аб’яднаннях, — адзначае Таццяна Рунец. — Прычым рабіць гэта неабходна на доўгатэрміновай аснове. 

Яна звяртае ўвагу, што ў сувязі з гэтым асаблівую актуальнасць набывае пытанне ўзгодненай прамысловай палітыкі ў ЕАЭС і Саюзнай дзяржаве. Існуючыя вытворчыя магутнасці не павінны дубляваць адно аднаго, а разумна дапаўняць. 

— У гэтай мадэлі я свядома не згадваю спажывецкі імпарт. У дадзеным сегменце мы і так дастаткова паспяхова прасунуліся. Беларуская прадукцыя не саступае па якасці імпартнай, а з улікам бягучай курсавой дынамікі, выгадна адрозніваецца па цане. Такім чынам, на мой погляд, сёння гэта некрытычны сегмент з пункту гледжання імпартазамяшчэння, — рэзюмуе старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі. 

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.