Вы тут

Надзейная работа


Шчэбневы завод, размешчаны на радовішчы граніту «Сялянская ніва», знаходзіцца на адлегласці менш за кіламетр ад граніцы з Украінай у аграгарадку Глушкавічы Лельчыцкага раёна. А кар'ер здабычы граніту — за 300 метраў ад граніцы. Але рабочыя прадпрыемства спакойна выконваюць сваю работу — побач пагранзастава Глушкавічы, на ваенаслужачых якой цяпер ускладзена асаблівая адказнасць.


А на прадпрыемстве ідзе звычайная работа. Нядаўна пры падтрымцы дзяржавы быў рэалізаваны інвестпраект па мадэрнізацыі завода. Было створана 50 новых рабочых месцаў, пашырана лінейка вытворчасці. Шчэбень і граніт патрэбныя многім — толькі летась у Расію адправілі прадукцыі на 636,4 тысячы рублёў. Пастаўкі павялічыліся ў 2,6 раза.

А перавозяць важкую прадукцыю нашы волаты — БелАЗы. Менавіта іх кіроўцы Васіль КАВАЛЕВІЧ, Іван ЛОЗКА і Уладзімір ЗЯНКОВІЧ і трапілі ў кадр фатографа.

Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.