Вы тут

Распачаўся конкурс «Маладыя таленты Беларусі»


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё абвяшчае правядзенне музычнага конкурсу «Маладыя таленты Беларусі». Упершыню праект адбыўся ў 2009 годзе, а сёлетні ХІ конкурс пройдзе пад адзнакай Года гістарычнай памяці. Дасылаць заяўкі да ўдзелу ў першым туры можна да 31 сакавіка ўключна. Праект пазіцыянуецца як конкурс, які дапамагае маладым выканаўцам раскрыць свой патэнцыял, таму ўзроставы дыяпазон канкурсантаў даволі шырокі — ад 10 да 25 гадоў. Паспрабаваць свае сілы можна будзе ў чатырох намінацыях: «эстрадны вакал», «інструментальная музыка», «акадэмічны вакал» і «спадчына».


З адметнасцяў «Маладых талентаў Беларусі—2022» можна вылучыць тое, што тэмай першага тура стануць песні на роднай мове. Арганізатары прапануюць удзельнікам абраць любімую беларускую песню, запісаць відэа выступлення і даслаць яго на электроную пошту праекта. Акрамя дыстанцыйнага адбору канкурсантаў, запланаваны і вочныя сустрэчы з сябрамі журы ў Вялікай студыі Дома радыё ў суправаджэнні сімфанічнага арекстра Белтэлерадыёкампаніі.

Імёны пераможцаў стануць вядомыя ў маі, адзін з галоўных прызоў — магчымасць пачуць сябе ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Сачыць за навінамі праекта можна як у Тelegram-канале «Радыё 1», так і ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін на «Беларусь 1».

Арына КАРПОВІЧ

Загаловак у газеце: У вас ёсць патэнцыял? Раскрыйце яго!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».