Вы тут

Чытайце ў часопісе «Алеся» ў сакавіку


У пачатку студзеня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь займеў новага генеральнага дырэктара. Упершыню ў гісторыі Вялікага ім стала жанчына — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня савета спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кацярына Дулава.


Аб перспектывах развіцця славутага калектыву, адказнасці кіраўніка, прынцыпах выхавання і сакрэтах асабістага поспеху Кацярына Дулава расказала ў інтэрв'ю «Алесі».

Куй жалеза, любі яго горача

Мастак Марыя Тарлецкая перакананая: метал сам абраў яе і даў ёй сур'ёзную перавагу ў прафесіі. Жанчын-кавалёў у Беларусі — адзінкі. І факт прыналежнасці да традыцыйна мужчынскай справы па вызначэнні прыцягвае ўвагу і выклікае цікавасць да яе работы.

За 20 гадоў дружбы з металам Марыя Тарлецкая выкавала з сябе майстра са сваім вядомым почыркам. Яе работы ёсць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у прыватных замежных калекцыях. Усе аўтарскія скульптуры майстра прадыктаваныя пачуццямі: захапленнем, болем, гневам, спагадай — і нясуць магутны эмацыянальны пасыл. Яе апошняя скульптура — заўсёды самая любімая.

Наш мозг — сябар ці вораг?

Навуковыя даследаванні галаўнога мозга выклікаюць вялікі інтарэс. У іх ва ўсім свеце ўкладваюць каласальныя сродкі, да іх прыцягваюць выдатных вучоных.

Якія загадкі і феномены галаўнога мозга пакуль не ўдаецца разгадаць? Колькі яго працэнтаў мы насамрэч выкарыстоўваем? Ці заўсёды трэба думаць пазітыўна? Як развіваць і падтрымліваць кагнітыўныя здольнасці? Пра гэта нам распавяла кандыдат біялагічных навук, дацэнт, загадчыца лабараторыі нейрафізіялогіі Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Святлана Пашкевіч.

Арыфметыка кахання

Якімі б моцнымі ні былі пачуцці мужчыны і жанчыны адно да аднаго, у матэрыяльным свеце ёсць сіла, здольная на іх сур'ёзна паўплываць. Гэта грошы. Яны — той «трэці», які ніколі не бывае лішнім і якога нельга ігнараваць.

Фінансавыя рознагалоссі, вельмі балючыя, зацяжныя, часам прыводзяць да поўнага краху шлюбу, ператвараюць калісьці любячых партнёраў у злосных ворагаў.

Ці здольны агульны кашалёк умацаваць шлюб? Як перажыць перыяды, калі даход сям'і змяншаецца, ці, наадварот, рэзка ўзрастае? Ці можа, напрыклад, шлюб паміж марнатраўнай жанчынай і скупым мужчынам стаць гарманічным? Каментуе гэта і многае іншае псіхолаг Таццяна Шаранда.

Самыя модныя ідэі

Калі прачытаеце дадзены артыкул, у вас будзе поўная яснасць наконт таго, якімі рэчамі трэба папоўніць свой гардэроб, каб адпавядаць трэндам вясны-лета — 2022.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».