Вы тут

209 сем'яў ваеннаслужачых унутраных войск атрымалі ключы ад кватэр


Сімвалічна, што гэтая важная падзея ў жыцці кожнага чалавека адбылася напярэдадні Дня ўнутраных войск, які адзначаецца заўтра. Сярод навасёлаў — 19 шматдзетных сем'яў, а таксама шэсць сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.


— Атрыманне свайго жылля — адна з найбольш важных падзей у жыцці чалавека, — адзначыў падчас урачыстага адкрыцця жылога дома міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ. — Любая задача выконваецца лёгка, калі супрацоўнік, ваеннаслужачы ўнутраных войск упэўнены ў тым, што ў хаце ў яго парадак, бяспека, сям'я жыве ў добрым камфартабельным жыллі. Унутраныя войскі выконваюць свае службовыя задачы па прызначэнні і заўсёды гатовы стаць на абарону нашай Радзімы. Мы не падвядзём. На нашай зямлі будзе мір і парадак, мірнае неба над галавой.

Падзякаваўшы Прэзідэнту, дзяржаве за падтрымку сем'яў ваеннаслужачых, а таксама павіншаваўшы апошніх са святам, кіраўнік міліцэйскага ведамства звярнуўся да навасёлаў: «Ваша служба нялёгкая, самая цяжкая, але ўсе ведаюць, што той ваеннаслужачы, які прайшоў школу ўнутраных войск, можа служыць у любым падраздзяленні. Гэта кузня кадраў для органаў унутраных спраў. Любы камандзір, кіраўнік аддае перавагу таму кандыдату на службу, які служыў ва ўнутраных войсках».

Як прызнаўся адзін з уладальнікаў свайго жылля маёр Вадзім ТАРАСЕНКА, які служыць на факультэце ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі, гэта для яго сям'і вельмі доўгачаканая падзея. «Цяпер можна атрымліваць асалоду ад жыцця, служыць Радзіме без асцярогі, што твой тыл непрыкрыты», — лічыць ваеннаслужачы.

Як заўважыў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр міліцыі Мікалай КАРПЯНКОЎ, наша прафесійнае свята мы сустракаем з добрымі вынікамі аператыўна-службовай дзейнасці. «Усе задачы за 2021 год паспяхова выкананыя, правакацый не дапушчана, аператыўная абстаноўка нармальная, грамадскі парадак забяспечаны, — паведаміў камандуючы. — Сваё прафесійнае свята мы адзначаем у працоўных буднях: заступаючы на патрульна-паставую службу, забяспечваючы грамадскі парадак, ахоўваючы калоніі, асабліва важныя дзяржаўныя аб'екты, спецыяльныя грузы, Беларускую атамную электрастанцыю, займаемся пытаннямі размініравання па ўсёй краіны. У гэты складаны перыяд у сувязі з правядзеннем ваеннай спецыяльнай аперацыі ва Украіне мы займаемся выкананнем і асаблівых задач: узмацняем ахову дзяржаўнай граніцы на паўднёвым напрамку, праводзім комплекс спецыяльных мерапрыемстваў на аб'ектах чыгуначнага транспарту, каб не дапусціць экстрэмізму. Акрамя таго, як была пастаўлена задача кіраўніком дзяржавы — не дапусціць на нашу тэрыторыю ніводнага баевіка, наёмніка, тэрарыста, мы праводзім і комплексныя вучэнні па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Унутраныя войскі баяздольныя, моцныя, з высокай матывацыяй. У нас усё ёсць, каб выканаць любую задачу па захаванні нашай нацыянальнай бяспекі».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Добрая служба, калі надзейны тыл

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?