Вы тут

Беларускія ваеннаслужачыя разам з пагранічнікамі задзейнічаны ў абароне Дзяржаўнай граніцы


Разам з тым яны працягваюць удасканальваць сваё баявое майстэрства. Для правядзення тактычных заняткаў па агнявой, тактычнай і спецыяльнай падрыхтоўцы задзейнічаны палігоны «Брэсцкі», «Гожскі», «Чэпелева», «Даманаўскі», «Абуз-Лясноўскі», «Ружанскі» і «Лосвіда».


Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, з мэтай змены падраздзяленняў, якія выконваюць задачы на паўднёвых межах, часткай сіл адбываецца перамяшчэнне камбінаваным спосабам ва ўстаноўленыя раёны. Злучэнні і воінскія часці Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны ва ўзмоцненым складзе выконваюць задачы па абароне Дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы.

Як падкрэсліваюць у абаронным ведамстве, ніякіх мерапрыемстваў мабілізацыі ў нашай краіне не праводзіцца. Усе мерапрыемствы ажыццяўляюцца паводле плана. «Адмабілізавання злучэнняў і вайсковых часцей Узброеных Сіл не прадугледжваецца, распаўсюджаная асобнымі дэструктыўнымі каналамі інфармацыя з'яўляецца чарговым фэйкам», — акцэнтавалі ўвагу ў прэс-службе Мінабароны.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Ва ўзмоцненым рэжыме

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.