Вы тут

Падтрымка рэальнага сектара і выплаты па знешнім доўгу ў нацвалюце


У Беларусі прыняты меры па павышэнні ўнутранай устойлівасці эканомікі і меры ў адказ на недружалюбныя дзеянні замежных партнёраў. Аб гэтым заявілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў, каменціруючы ўказ нумар 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі».


«Гэты заканадаўчы акт накіраваны на павышэнне ўнутранай устойлівасці эканомікі, уключаючы забеспячэнне макраэканамічнай і бюджэтнай стабільнасці ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску, звязанага з увядзеннем замежнымі дзяржавамі абмежавальных мер у адносінах да Беларусі. У сувязі з гэтым указам прадугледжаны комплекс мер, якія ўключаюць аказанне падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі, захаванне збалансаванасці бюджэту і рэалізацыю мер у адказ на недружалюбныя дзеянні замежных партнёраў», — расказалі ў Мінфіне.

Падтрымка рэальнага сектара

Савету Міністраў (яго Прэзідыуму) прадастаўлены шэраг паўнамоцтваў, якія дазваляюць аператыўна прымаць рашэнні наконт асобных арганізацый у частцы ўстанаўлення тэрмінаў выплаты дывідэндаў за 2021 год, вызначэння асаблівасцей выплаты ПДВ і акцызаў пры рэалізацыі беларускіх нафты і нафтапрадуктаў, змянення тэрмінаў выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў у бюджэт, памеру платы за прадастаўленне гарантый урада па крэдытах, што выдаюцца беларускімі банкамі, памеру базавай арэнднай велічыні, пераносу прыпадаемых на 2022 год тэрмінаў выканання абавязацельстваў па бюджэтных пазыках, выкананых гарантыях урада і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, захавання дзяржаўнай падтрымкі і іншае. Меры падтрымкі ў першую чаргу будуць закранаць галіны, якія знаходзяцца пад найбольш значным уплывам негатыўных фактараў.

Для падтрымання экспарцёраў, якія маюць абавязацельствы па крэдытных дагаворах, указам прадугледжваецца магчымасць непрымянення да іх банкамі штрафных санкцый пры непацвярджэнні мэтавага выкарыстання крэдытных сродкаў па прычыне ваенна-палітычнай абстаноўкі на тэрыторыі краіны-контрагента і пры забеспячэнні экспарцёрам выплаты ў поўным аб’ёме працэнтаў па экспартных крэдытах.

У мэтах недапушчэння рэзкага пагаршэння фінансавых паказчыкаў суб’ектаў гаспадарання і мінімізацыі негатыўнага ўплыву ваганняў курса беларускага рубля на іх дзейнасць ва ўмовах нестабільнай геапалітычнай абстаноўкі на тры гады прадаўжаецца дзеянне ўказа ад 12 мая 2020 года нумар 159 «Аб пераліку кошту актываў і абавязацельстваў».

Указам вызвалены ад падатку на дабаўленую вартасць аперацыі з мернымі зліткамі і аграненымі каштоўнымі камянямі, вырабленымі айчыннымі прадпрыемствамі-вытворцамі, што павысіць інвестыцыйную прывабнасць такіх каштоўнасцей.

Захаванне збалансаванасці бюджэту

У мэтах нівеліравання негатыўных наступстваў прымаемых у адносінах да Беларусі абмежавальных мер і забеспячэння збалансаванасці бюджэту ва ўмовах высокай валацільнасці рынкаў капіталу прадугледжаны меры па аптымізацыі і скарачэнні непершачарговых расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Ураду прадастаўлены больш шырокія паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў, звязаных з выкананнем бюджэту.

У выпадку ўвядзення з боку недружалюбных краін абмежавальных мер, якія прадугледжваюць фактычнае замарожванне рэалізуемых на тэрыторыі Беларусі інвестыцыйных праектаў, прыпыненне іх фінансавання, пазбаўленне тэхнічнай магчымасці правядзення разлікаў па дзяржаўнаму доўгу ў замежнай валюце, Міністэрству фінансаў, банкам-агентам, іншым юрыдычным асобам прадастаўляецца права па рашэнні Савета Міністраў (яго Прэзідыума) забяспечваць выкананне абавязацельстваў перад такімі краінамі ў нацыянальнай валюце.

Меры ў адказ на недружалюбныя дзеянні

Акрамя таго, прадугледжваецца прадастаўленне Савету Міністраў (яго Прэзідыуму) права ўводзіць збор за датэрміновае скасаванне дагавораў (крэдытных, арэндных і г.д.), ініцыяванае замежнымі арганізацыямі або грамадзянамі з дзяржаў, якія прынялі рашэнне аб увядзенні спецыяльных мер (санкцый) у адносінах да беларускіх юрыдычных і фізічных асоб.

Таксама ў якасці меры рэагавання ў адказ адносна такіх дзеянняў дзяржаў Савет Міністраў (яго Прэзідыум) мае права прыпыняць выкананне міжнародных пагадненняў аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання, заключаных Беларуссю з гэтымі дзяржавамі.

З мэтай прадухілення вываду капіталу з краіны ўстанаўліваецца забарона на адчужэнне ўдзельнікамі (акцыянерамі) юрыдычных асоб Беларусі, якія з’яўляюцца асобамі названых замежных дзяржаў, долей (акцый) у статутных фондах такіх юрыдычных асоб па пераліку, што вызначаецца Саветам Міністраў (яго Прэзідыумам), і ім прадастаўляецца права на ўстанаўленне павышанай стаўкі падатку на даходы замежных арганізацый адносна магчымых выплат (дывідэнды, роялці, працэнтныя даходы і да т.п.).

Указам прадугледжваецца таксама шэраг іншых паўнамоцтваў урада і мер у адказ на недружалюбныя дзеянні ў адносінах да Беларусі.

«Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць аператыўна, з улікам змянення макраэканамічнай сітуацыі, прымаць эканамічна вывераныя кропкавыя рашэнні, накіраваныя на захаванне стабільнай работы рэальнага сектара эканомікі, рацыянальна пераразмяркоўваць існуючыя бюджэтныя рэсурсы і забяспечваць своечасовае фінансаванне першачарговых расходаў і выкананне сацыяльных гарантый перад грамадзянамі, забяспечваць абарону нацыянальных інтарэсаў Беларусі ад недружалюбных дзеянняў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый», — рэзюмавалі ў Мінфіне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».