Вы тут

Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў сёння 105 гадоў


Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная Прэзідэнта па горадзе Мінску ад імя верхняй платы парламента і сябе асабіста павіншавала старшыню Мінгарсавета Андрэя Бугрова, дэпутатаў усіх скліканняў і работнікаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў са 105-годдзем з дня яго заснавання.


— Гэтая дата — добрая нагода падвесці вынікі, ацаніць праведзеную работу і вызначыць мэты, на дасягненне якіх павінна быць арыентавана дзейнасць Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў у далейшым, — гаворыцца ў віншаванні.

Спікер верхняй палаты парламента адзначае, што многае зроблена для стабільнага сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Мінска, які стаў сучасным камфортным мегаполісам, і для павышэння якасці жыцця гараджан.

— Сёння, захоўваючы лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў, вы працягваеце вырашаць найважнейшыя задачы, якія стаяць перад сталіцай нашай краіны. Гэта патрабуе ад вас глыбокага разумення праблем, якія хвалююць насельніцтва, умення выпрацоўваць неабходныя падыходы, падвышанай увагі да тых, хто ў ёй асабліва мае патрэбу: шматдзетныя сем’і, інваліды, пажылыя людзі, — акцэнтуецца ўвага ў дакуменце.

Асаблівую падзяку Старшыня Савета Рэспублікі адрасуе ветэранам.

— Вы стаялі ля вытокаў фарміравання Савета, добрасумленна, з поўнай аддачай працавалі на карысць роднага горада і яго жыхароў, — падкрэслівае Наталля Качанава.

Яна пераканана: найвышэйшая асабістая адказнасць, ініцыятыўнасць, кампетэнтнасць і надалей будуць залогам эфектыўнай, якаснай дзейнасці Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

— Няхай справа, якой вы аддаяце душэўныя сілы, вопыт і веды, прыносіць радасць і жаданне новых прафесійных здзяйсненняў, — акцэнтуе яна і ад усёй душы жадае дэпутацкаму корпусу сталіцы моцнага здароўя, стабільнасці, дабрабыту і новых дасягненняў.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».