Раскошныя, дагледжаныя... Нішто так моцна не прыцягвае захопленыя мужчынскія погляды, як здаровыя жаночыя валасы. Каб выглядаць стыльна і прывабна, аб шэвялюры трэба клапаціцца незалежна ад сезона. Вясна ў гэтым сэнсе асаблівая пара года: пасля халадоў хочацца вызваліцца ад цёплай вопраткі і галаўных убораў і па-сапраўднаму заззяць у прамянях яркага сонейка.
Каб выглядаць стыльна кожны дзень, дастаткова вымыць валасы і раскласці іх на прамы прабор. На шчасце, наша жыццё не абмяжоўваецца буднямі, і месца святочным нагодам у ім таксама ёсць. Быць моднай — гэта так проста! Трэнды ў прычосках сезона вясна-лета 2022 разбіраем разам з Кацярынай Каленскай — Чэмпіёнам РБ, Прызёрам міжнародных чэмпіянатаў, «Каралевай хваляў», мадэльерам па прычосках, візажыстам-стылістам.
ХВАЛІ. У гэтым сезоне будуць актуальныя розныя лёгкія ўкладкі. Лёгкі выгіб хвалі на валасах надасць вашаму вобразу рамантычнасць.
ПУЧКІ. Нізкія пучкі ад нядбайных да ідэальна гладкіх таксама ў трэндзе гэтай вясной. Такая прычоска зробіць ваш лук вельмі элегантным.
ХВАСТЫ. Хвост яшчэ з даўніх часоў з’яўляецца адной з самых папулярных жаночых прычосак. Сёння яго можна насіць, як у паўсядзённым жыцці, так і на святочныя мерапрыемствы, упрыгожваючы заколкамі і бантамі.
«МОКРЫЯ ВАЛАСЫ». Яшчэ адным трэндам вясны 2022 года з’яўляецца эфект мокрых валасоў, быццам вы выйшлі з душа. Такі эфект лёгка дасягаецца пры дапамозе нанясення на валасы воска-гелю.
КОСЫ. Таксама папулярныя ў гэтым сезоне ў розных камбінацыях і тэкстурах. Не бойцеся эксперыментаваць! Мілай і далікатнай рысачкай стануць касічкі, якія абрамляюць твар.
КАЦЯРЫНА ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ
Фота з асабістага архіва Кацярыны КАЛЕНСКАЙ
Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.