Вы тут

Мінфін пра перспектыву заробкаў бюджэтнікаў


Заробкі бюджэтнікаў у Беларусі не стануць ніжэйшымі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае БелТА.


«Чакаць зніжэння аплаты працы бюджэтнікам не варта дакладна. Як вы ведаеце, калі вышэй інфляцыя, у нашай краіне гэта, наадварот, заўсёды суправаджалася кампенсацыйнымі мерамі па павышэнню заробкаў», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Аднак ён звярнуў увагу на тое, што ўказам № 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі» прадугледжаны меры па аптымізацыі і скарачэнні непершачарговых выдаткаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Па словах міністра, аптымізацыя не закране выплат грамадзянам, набыцця абсталявання і прадметаў першай неабходнасці і іншых рэчаў, ад якіх нельга адмовіцца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».