Вы тут

У Беларусі будуць аптымізаваць выдаткі бюджэтаў. Мінфін растлумачыў


Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў сёння ў гутарцы з журналістамі патлумачыў, як будуць аптымізаваць расходы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, перадае БелТА.


Указам № 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі» прадугледжаны меры па аптымізацыі і скарачэнні непершачарговых выдаткаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

«Эканамічныя меры, у тым ліку па падтрымцы прадпрыемстваў, адаб’юцца на даходах бюджэту і яны хутчэй за ўсё будуць менш запланаваных аб’ёмаў. Так, ствараліся адпаведныя рэзервовыя фонды, каб можна было нівеліраваць такую сітуацыю. Але ўсё роўна трэба абмяжоўваць непершачарговыя выдаткі», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, аптымізацыя не закране выплат грамадзянам, набыцця абсталявання і прадметаў першай неабходнасці і іншых рэчаў, ад якіх нельга адмовіцца. «Што ж такое непершачарговыя выдаткі? Хтосьці планаваў рамонт, набыць інвентар, мэблю, транспартныя сродкі, ад якіх пакуль можна адмовіцца. Хтосьці планаваў будаўніцтва аб’екта, але яно яшчэ не пачата. Цяпер важна завяршыць ужо пачатыя працы, а ад новых аб’ектаў, магчыма, пакуль трэба адмовіцца», — растлумачыў міністр.

Аптымізацыя будзе праводзіцца як на рэспубліканскім узроўні, так і на ўзроўні мясцовых органаў улады. «Але ўсе абавязацельствы перад грамадзянамі мы выканаем. Калі сітуацыя стабілізуецца і дадатковыя рэсурсы пачнуць паступаць, будзем іх накіроўваць планава на тыя мэты, якія ёсць у праграмных дакументах», — падкрэсліў Юрый Селіверстаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».