Вы тут

Якія меры могуць быць прыняты ў Беларусі для прадухілення вываду капіталу


Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пракаментаваў у гутарцы з журналістамі меры для прадухілення вываду капіталу з краіны, прадугледжаныя ўказам № 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі», перадае БелТА.


«Што тычыцца нашых недружалюбных контрагентаў, указам прадугледжаны бар’ер. Калі вы заяўляеце, што па нейкіх ідэйных меркаваннях не хочаце працаваць на нашым рынку і згортваеце свае вытворчасці, плануеце забраць свае рэсурсы і сысці, урад мае права ўстанавіць дадатковае падаткаабкладанне на тыя даходы, якія вы хочаце вывесці за мяжу. Альбо забараніць здзяйсненне здзелак па выкупе доляй. Калі заснавальнік або акцыянер кажа: выкупляйце маю долю, аддавайце грошы, і я у што бы то ні стала сыходжу, — альбо на гэта будзе ўстаноўлены дадатковы падатак, альбо вызначана нейкая забарона ў 2022 годзе на рэгістрацыю такіх здзелак», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Ён падкрэсліў, што гэта ахоўныя меры. «Такія меры не дазволяць проста кінуць усю працу і вывесці грошы за мяжу», — адзначыў міністр.

«У адпаведнасці з указам ураду прадастаўлена права разгледзець сітуацыю і вызначыць тыя арганізацыі і тыя сферы, дзе такія рашэнні будуць прыняты», — рэзюмаваў Юрый Селіверстаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.