Вы тут

Рунец: Ва ўмовах санкцый зняцце Расіяй абмежаванняў набывае асаблівую актуальнасць


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец аб зняцці з сённяшняга дня абмежаванняў на перамяшчэнне грамадзян Беларусі і Расіі і рамках Саюзнай дзяржавы:


— Свабода перамяшчэння — адно з канстытуцыйных правоў грамадзяніна. Зняцце з сённяшняга дня ўсіх абмежаванняў, звязаных з бесперашкодным перамяшчэннем грамадзян у рамках Саюзнай дзяржавы — правільнае і патрэбнае ў цяперашніх умовах рашэнне, дасягнутае на ўзроўні ўрадаў нашых краін, — падкрэслівае сенатар. 

Яна адзначае: бакі разумелі, што антыковідныя абмежаванні носяць часовы характар і будуць знятыя. 

— Але гэтае рашэнне набывае асаблівую актуальнасць менавіта цяпер, калі беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск калектыўнага Захаду на Беларусь і Расію ўплывае на выбудаваныя намі вытворчыя ланцужкі і напрацаваныя кааперацыйныя сувязі, — акцэнтуе ўвагу Таццяна Рунец. 

Старшыня профільнай камісіі канстатуе: у гэтых умовах як ніколі важна быць разам, быць адзіным цэлым і здымаць перашкоды на шляху адзін аднаго. 

— У гэтым і заключаецца сутнасць саюзнага будаўніцтва, калі грамадзяне абедзвюх дзяржаў маюць магчымасць бесперашкодна перасоўвацца, узаемадзейнічаць, супрацоўнічаць на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, — пераканана суразмоўніца. 

Яна выказала ўпэўненасць, што рашэнне аб зняцці ўсіх абмежаванняў паслужыць на карысць умацаванню эканамічнай інтэграцыі абедзвюх краін.

— Нас — парламентарыяў — чакае актыўная праца па ўніфікацыі і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў, прадугледжаная ў рамках рэалізацыі 28 саюзных праграм, зацверджаных на ўзроўні Вышэйшага дзяржсавета. Гэта ў сваю чаргу паспрыяе эканамічнаму збліжэнню Беларусі і Расіі і ўмацаванню пазіцый у процівагу санкцыйнаму прэсінгу недружалюбных нам краін, — рэзюмуе Таццяна Рунец.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.