Вы тут

Прадстаўніца БДПУ стала лепшым студэнтам СНД


Студэнтка факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аліса Булдакова стала лепшым студэнтам СНД у 2022 годзе. Яе артыкул «Абнаўленне метадаў выкладання прадмета „Мастацтва“ ў кантэксце працы з навучэнцамі пакалення Digital Natives» быў адзначаны дыпломам першай ступені і апублікаваны ў IV Міжнародным кніжным выданні. 


Як паведамілі ў прэс-службе ВНУ, лепшых студэнтаў СНД-2022 выбіралі сярод прадстаўнікоў ВНУ Расіі, Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Малдовы і інш. Арганізатарам праекта выступіла Міжнародная асацыяцыя маладых вучоных.

Студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі бралі ўдзел у конкурснай праграме міжнароднага праекта «Лепшы студэнт» упершыню. Ён арганізаваны міжнароднай асацыяцыяй студэнтаў (Казахстан, Нур-Султан) пры падтрымцы Аб’яднання юрыдычных асоб у форме асацыяцыі «Агульнанацыянальны рух «Бабек».

Аліса Булдакова марыць прадоўжыць вучобу ў магістратуры і аспірантуры БДПУ, звязаўшы сваё жыццё з навукай і педагогікай мастацтва.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.