Вы тут

Селіверстаў: Беларусь атрымала адтэрміноўку ў пагашэнні абавязацельстваў па расійскіх крэдытах на 5-6 гадоў


Частку плацяжоў Беларусі па расійскіх крэдытах плануюць перамясціць на 5-6 гадоў. Такое рашэнне прынята па выніках нядаўніх перамоваў урадавых дэлегацый у Маскве, дзе было падпісана пагадненне аб адтэрміноўцы крэдытнай запазычанасці, паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«Абмеркавана і прапанавана частку плацяжоў перамясціць на больш камфортныя тэрміны, якія ўзаемапрымальныя для нашых краін, — ад 5 да 6 гадоў наперад. Па сутнасці, мы маем перанос тэрмінаў, які дазволіць нам у дадзены момант не адцягваць рэсурсы, каб мы абслугоўвалі нашы абавязацельствы і пагашалі іх перад нашымі партнёрамі з Расіі», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Міністр таксама пракаментаваў сцвярджэнні, што Беларусь у бліжэйшы час нібыта пяройдзе на расійскі рубель.

«Ніколі пра гэта гаворка наўпрост не ішла і для чаго нам гэта?» - задаў ён пытанне. У той жа час Юрый Селіверстаў адзначыў, што пытанне заключаецца ў тым, каб у знешнім гандлі выкарыстоўваць нацыянальныя валюты.

«Я ўпэўнены, што тая сітуацыя, якая зараз развіваецца, многіх падштурхне да таго, каб сысці ад долара. Узаемаразлікі паміж нашымі краінамі, дапусцім, па ўвазных мытных пошлінах, таксама канвертаваліся праз долар. На сёння гэтае пытанне перашкаджае правядзенню гэтых плацяжоў. Мы ў любым выпадку, нават у такой сітуацыі, усё роўна правялі (плацяжы. — Зв.БелТА), для гэтага ёсць адпаведныя механізмы – залік узаемных абавязанняў і г. д., але сэнсу гэта не мае ніякага на сёння, — заўважыў ён. — Таму я ўпэўнены, што мы ў бліжэйшы час пяройдзем альбо да нацыянальных валют, альбо да расійскага рубля».

«Трэба пераводзіць узаемаадносіны з партнёрам у тую валюту, якая дзейнічае ў яго і ў нас. Навошта нам валюта трэціх краін?», - падкрэсліў міністр.

Прэв’ю: БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.