Вы тут

Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у БДПУ падчас вясенніх канікул


Для абітурыентаў гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам інстытутаў і факультэтаў, выкладчыкамі і студэнтамі.


Госці атрымаюць вычарпальную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання, спецыяльнасцях, засяленні і пражыванні ў інтэрнатах БДПУ. Студэнты раскажуць школьнікам аб маладзёжных праектах, насычаным культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта. Падчас мерапрыемства кожны жадаючы зможа задаць пытанне супрацоўнікам прыёмнай камісіі і атрымаць кампетэнтны адказ.

29 сакавіка абітурыентаў чакаюць у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі, на факультэтах пачатковай адукацыі, фізічнага выхавання, эстэтычнай адукацыі. 30 сакавіка — у Інстытуце псіхалогіі, на факультэтах дашкольнай адукацыі, сацыяльна-педагагічных тэхналогій і філалагічным. 31 сакавіка — на факультэце прыродазнаўства і фізіка-матэматычным, 2 красавіка — на гістарычным факультэце. А 1 красавіка адбудзецца сустрэча з членамі прыёмнай камісіі ўніверсітэта. На некаторых факультэтах сустрэчы будуць праходзіць як у традыцыйным фармаце, так і анлайн, а недзе — толькі ў віртуальнай прасторы. 

Спіс спасылак для падключэння і час сустрэчы можна знайсці тут

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».