Вы тут

Віктар Лісковіч: Роля моладзі ў развіцці краіны — неацэнная


На мінулым тыдні старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, намеснік старшыні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Віктар ЛІСКОВІЧ правёў прыём непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна.


Як паведамілі ў профільнай камісіі Савета Рэспублікі, да сенатара па розных пытаннях звярнуліся навучэнцы адной з гродзенскіх сярэдніх школ, музычнага каледжа, бацька-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу, маці падлетка.

У развіццё агучаных у ходзе прыёму прапаноў у бліжэйшы час парламентарый правядзе міжведамасныя нарады па пытаннях удасканалення дзейнасці дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, музычных каледжаў, укаранення рэгіянальных патрыятычных ініцыятыў.

Падсумоўваючы вынікі правядзення прыёму, Віктар Лісковіч у гутарцы з журналістамі адзначыў: людзі прыйшлі з ініцыятывамі, якія можна ўкараняць у рэгіёнах і ў цэлым у краіне. 

— Я ўражаны такім становішчам у Гродне, якое склалася на прыёме непаўналетніх грамадзян і асоб, якія іх прадстаўляюць, — кажа сенатар і канкрэтызуе. — Прагучаў толькі адзін крытычны зварот, які датычыўся ўзаемаадносін паміж дарослымі і падлеткамі. Ды і тое, гэтае пытанне ўжо практычна вырашана. Усе астатнія хацелі данесці і агучыць свае прапановы, якія ўжо сёння апрабаваныя ў рэгіёнах і іх можна ўкараняць у рэспубліцы.

Як патлумачыў старшыня профільнай камісіі, усе прапановы накіраваны на патрыятычнае выхаванне насельніцтва, прычым не толькі дзяцей і моладзі, але і дарослых. 

— Было агучана пытанне аб падтрымцы таленавітай моладзі, — прыводзіць прыклад Віктар Лісковіч. — Аб дапамозе ў набыцці і выкарыстанні музычных інструментаў, каб дзеці маглі цалкам рэалізаваць свой талент. Падымаліся пытанні заахвочвання таленавітай моладзі. І сапраўды, трэба знайсці бонусы для заахвочвання тых, хто мае задаткі і хоча развівацца далей. Так, у самы бліжэйшы час на працоўных нарадах у зацікаўленых міністэрствах і ведамствах гэтыя прапановы будуць агучаныя, каб выпрацаваць канкрэтныя прапановы для далейшай іх рэалізацыі.

Таксама парламентарый звярнуў увагу на тое, што агучаныя на прыёме прапановы датычыліся фарміравання маладога чалавека, які ўвойдзе ў дарослае жыццё з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. 

— Акрамя таго яны накіраваны на фарміраванне ўстойлівага меркавання ў маладога пакалення, якое фарміруе жаданне працаваць, развіваць рэгіён і свой горад, імкнуцца зрабіць свой унёсак у развіццё Беларусі. Гэта і ёсць патрыятызм. І роля моладзі ў развіцці краіны і фарміраванні каштоўнасцяў, якімі валодае наша грамадства, проста неацэнная, — рэзюмаваў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці.

У тэму

У гэты ж дзень сенатар прыняў удзел у адкрытым дыялогу са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на тэму «Захоўваючы гісторыю—- будуем будучыню».

На сустрэчы са студэнцкім актывам парламентарый абмеркаваў пытанні ролі моладзі ў захаванні гістарычнай памяці беларусаў, іх ініцыятывы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва Беларусі і іншыя.

— Мы разам кажам аб подзвігу нашага гераічнага народа, узгадваем трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны. Упэўнены, што над Беларуссю заўсёды будзе чыстае светлае неба. А страшныя ўрокі вайны мы ніколі не забудзем. Самае малое, што мы можам зрабіць, гэта захаваць памяць аб тых, хто загінуў дзеля нашага будучага, — адзначыў у звароце да моладзі Віктар Лісковіч.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Кір’як, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў, рэктар ГрДу імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?