Заўтра адзначаецца 79-я гадавіна Хатынскай трагедыі. У гэты дзень у аднайменным мемарыяльным комплексе запланаваны памятныя мерапрыемствы.
У 11:00 адбудзецца рэспубліканскі мітынг-рэквіем. З 12:00 пачнецца жалобная цырымонія ўскладання кветак з удзелам вышэйшых асоб краіны, дэлегацый рэспубліканскіх органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікоў навукі, спорту і культуры.
Для зручнай лагістыкі 22 сакавіка будзе арганізаваны рух аўтобусаў па маршруце № 659 Мінск—Хатынь з часам адпраўлення ў 10:40, 13:50, 16:30 ад прыпыначнага пункта «ст.м. «Усход». У 12:30, 15:10, 18:00 аўтамабільным перавозчыкам філіялам «Аўтамабільны парк № 12» ААТ «Мінаблаўтатранс» запланаваны аўтобусы ад прыпыначнага пункта «МК Хатынь», паведамляе сайт мемарыяльнага комплексу.
Роўна 79 гадоў таму нацысты і іх памагатыя знішчылі вёску Хатынь разам з яе жыхарамі. У агні загінулі 149 чалавек — 74 дарослых і 75 дзяцей, самаму маленькаму было 7 тыдняў ад нараджэння.
Марыя ДАДАЛКА
Фота БелТА
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.