Пасланне Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Аб стане Канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь — Прэзідэнту Рэспублiкi Беларусь, Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П. П., намесніка Старшыні Карповіч Н. А., суддзяў Бойка Т. С., Варановіча Т. В., Данілюка С. Я., Козыравай Л. Р., Рабцава В. М., Рабцава Л. М., Сяргеевай В. Г., Цікавенкі А. Г., Чыгрынава С. П., разгледзеўшы ў судовым пасяджэнні пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь,
кіруючыся артыкуламі 22 і 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкуламі 74, 79, 84, 161–163 Закона Рэспублікі Беларусь «О конституционном судопроизводстве»,
Вырашыў:
1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (дадаецца).
2. Апублікаваць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь» ў адпаведнасці з заканадаўчымi актамi.
Старшынствуючы — старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь
П. П. Мiклашэвiч.
10 сакавiка 2022 г., г. Мiнск
№ Р-1303/2022
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прававым фундаментам устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы, выражае культурна-гістарычныя традыцыі і духоўна-маральныя ідэалы беларускага народа, выступае гарантыяй захавання канстытуцыйнай ідэнтычнасці, суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Новы гістарычны этап дзяржаўна-прававога будаўніцтва і грамадскага развіцця абумовіў неабходнасць удасканалення канстытуцыйна-прававых асноў беларускай дзяржавы.
Змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю распрацоўваліся Канстытуцыйнай камісіяй пры актыўным і зацікаўленым удзеле шырокіх слаёў насельніцтва ў абмеркаванні канстытуцыйных палажэнняў, што паказала высокі ўзровень правасвядомасці і прававой культуры грамадзян, усведамленне значэння Канстытуцыі як палітыка-прававога дакумента для стабільнасці, міру і дабрабыту.
27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, які з'яўвіўся рэальнай канстытуцыйна-прававой формай ажыццяўлення ўлады народа, пацвердзіў згуртаванасць і адзінства грамадзян нашай краіны.
Рэалізаваўшы сваё канстытуцыйнае права, грамадзяне Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім рэферэндуме прынялі абноўленую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Воля народа, выказаная на рэферэндуме, увасабляе канстытуцыйны прынцып народаўладдзя, гарантуе захаванне стабільнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыйныя змяненні накіраваны на ўмацаванне дэмакратычнага ладу грамадства і дзяржавы, сістэмы дзяржаўнай улады, узаемадзеяння асобы, грамадства і дзяржавы. Устанаўленне канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя служыць мэтам далейшага развіцця механізмаў дэмакратычнай дзяржаўнасці.
Для эфектыўнай рэалізацыі прынцыпу вяршэнства Канстытуцыі, абароны канстытуцыйнага ладу, гарантаваных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна ў абноўленай Канстытуцыі ўдасканалены канстытуцыйна-прававы механізм ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю.
Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь праз канстытуцыйнае правасуддзе ўмацоўваюцца канстытуцыйна-юрыдычныя і канстытуцыйна-каштоўнасныя асновы нацыянальнай прававой сістэмы, паслядоўна фарміруюцца заканадаўства і правапрымяненне ў адпаведнасці з канстытуцыйнымі прынцыпамі і нормамі.
Рэалізуючы свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы па змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, Парламент у 2021 годзе ў мэтах удасканалення канстытуцыйных палажэнняў аб выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь прыняў Закон Рэспублікі Беларусь «Об изменении Конституции Республики Беларусь».
У парадку абавязковага папярэдняга кантролю дадзены Закон на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкулаў 98 і 102 Закона Рэспублікі Беларусь «О конституционном судопроизводстве» правераны Канстытуцыйным Судом на адпаведнасць Канстытуцыі.
Рашэннем Канстытуцыйнага Суда ад 7 кастрычніка 2021 г. Закон Рэспублікі Беларусь «Об изменении Конституции Республики Беларусь» (далей — Закон аб змяненні Канстытуцыі) прызнаны адпаведным Канстытуцыі.
Пры праверцы канстытуцыйнасці дадзенага Закона Канстытуцыйны Суд устанаўліваў яго адпаведнасць палажэнням раздзелаў І, ІІ і VІІІ Канстытуцыі па змесце норм, форме, размежаванні кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцця. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд улічваў, што прадугледжаны розныя працэдуры змянення Канстытуцыі: унясенне змяненняў у раздзелы І, ІІ, ІV, VІІІ магчыма толькі шляхам рэферэндуму, раздзелы ІІІ, V—VІІ, ІХ Канстытуцыі могуць змяняцца Парламентам.
Законам аб змяненні Канстытуцыі артыкул 67 Канстытуцыі дапоўнены часткай, у адпаведнасці з якой выбары дэпутатаў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання.
Пры ацэнцы канстытуцыйнасці дадзенага дапаўнення Канстытуцыйны Суд зыходзіў з палажэнняў Канстытуцыі, згодна з якімі адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь як унітарнай дэмакратычнай прававой дзяржаве з'яўляецца народ, што ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй; грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў, рэалізуючы ў тым ліку права свабодна выбіраць і быць выбранымі ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні; выбранне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з законам на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні; тэрмін паўнамоцтваў Парламента — прадстаўнічага і заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь, адной з двух палат якога з'яўляецца Палата прадстаўнікоў, — чатыры гады; мясцовыя Саветы дэпутатаў выбіраюцца грамадзянамі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак тэрмінам на чатыры гады.
З узаемазвязаных норм Канстытуцыі вынікае, што адзіным легальным спосабам фарміравання Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў у Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца перыядычна праводзімыя выбары, праз якія рэалізуецца канстытуцыйны прынцып бесперапыннага функцыянавання прадстаўнічых органаў, а абавязковасць і перыядычнасць выбараў павінны забяспечваць рэгулярнае абнаўленне іх складу.
У рашэнні Канстытуцыйнага Суда адзначана, што ўвядзенне адзінага дня галасавання азначае правядзенне ў адзін дзень выбараў дэпутатаў як Палаты прадстаўнікоў, так і мясцовых Саветаў дэпутатаў, што канстытуцыйна мэтазгодна, паколькі садзейнічае скарачэнню арганізацыйных і фінансавых выдаткаў на правядзенне выбараў, стварэнню дадатковых зручнасцей для выбаршчыкаў і ўмоў для больш якаснай работы выбарчых камісій усіх узроўняў. Акрамя таго, адначасовае правядзенне выбараў дэпутатаў дазваляе грамадска-палітычным сілам краіны планамерна рыхтавацца да выбарчага працэсу.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што сумяшчэнне дзён галасавання па выбарах дэпутатаў не парушае прававых гарантый рэалізацыі канстытуцыйных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на ўдзел у вырашэнні дзяржаўных спраў праз свабодна выбраных прадстаўнікоў, прынцыпаў выбарчай сістэмы і адказвае адпаведным палажэнням артыкулаў 1, 3, 37, 38, 64—68, 93 і 118 Канстытуцыі, устанаўлівае канстытуцыйна-прававое рэгуляванне ў межах, што дапускаюцца палажэннямі раздзелаў І і ІІ Канстытуцыі.
Адначасова Законам аб змяненні Канстытуцыі Канстытуцыя дапоўнена артыкулам 147, згодна з якім мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы да пачатку паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выбраных у адзіны дзень галасавання.
У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ўказана, што ў Канстытуцыі не змяшчаецца норм, якія забараняюць прадаўжэнне тэрміну паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Змяненне тэрміну паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў цяперашняга склікання выклікана аб'ектыўнай неабходнасцю, якая ўзнікла ў сувязі з устанаўленнем адзінага дня галасавання, і ажыццяўляецца ў мэтах пераходу на правядзенне выбараў у адпаведнасці з Законам аб змяненні Канстытуцыі і сумяшчэння дзён галасавання па выбарах дэпутатаў.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што ўстаноўленае Законам аб змяненні Канстытуцыі прававое рэгуляванне на пераходны перыяд адпавядае прынцыпам разумнасці і мэтазгоднасці, абумоўлена ўвядзеннем адзінага дня галасавання для правядзення выбараў дэпутатаў, уяўляе сабой выключную меру і не можа разглядацца як рэгуляванне, якое носіць канстытуцыйна недапушчальны характар. Такое прававое рэгуляванне не з'яўляецца адступленнем ад прынцыпаў перыядычнасці выбараў мясцовых Саветаў дэпутатаў і бесперапыннасці іх дзейнасці, не перашкаджае рэалізацыі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь правоў удзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў праз выбраных прадстаўнікоў, свабодна выбіраць і быць выбранымі ў дзяржаўныя органы, а таксама выбарчых правоў.
У рашэнні Канстытуцыйны Суд канстатаваў, што канстытуцыйныя патрабаванні, якія вызначаюць парадак прыняцця Закона аб змяненні Канстытуцыі, выкананы: змяненні ўносяцца ў адпаведнай нарматыўнай форме; змяняюцца артыкул 67 Канстытуцыі, што змяшчаецца ў раздзеле ІІІ, і раздзел ІX (дапаўняецца артыкулам 147), змяненні ў якія могуць быць унесены заканадаўцам; абавязковы прамежак часу паміж двума разглядамі і адабрэннямі праекта Закона аб змяненні Канстытуцыі Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу склаў больш як тры месяцы; за праект названага Закона ў кожнай з палат Парламента прагаласавала больш як дзве трэці ад іх поўнага складу; Закон аб змяненні Канстытуцыі прыняты ў парадку, які адпавядае нормам пункта 1 часткі першай артыкула 97, пункта 1 часткі першай артыкула 98, артыкула 139, часткі першай артыкула 140 Канстытуцыі.
З улікам выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што ўстаноўленае Законам аб змяненні Канстытуцыі канстытуцыйнае рэгуляванне адпавядае фундаментальным палажэнням Канстытуцыі аб асновах канстытуцыйнага ладу (раздзел І), правах чалавека і грамадзяніна (раздзел ІІ), парадку змянення Канстытуцыі (раздзел VІІІ), узгадняецца з іншымі яе палажэннямі, удасканальвае канстытуцыйна-прававое рэгуляванне грамадскіх адносін па выбарах дэпутатаў і рэалізацыі выбарчых правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда дапоўнена паўнамоцтвам па прапанове Прэзідэнта даваць заключэнні аб канстытуцыйнасці праектаў законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.
Такім чынам, у далейшым праверка канстытуцыйнасці змяненняў і дапаўненняў у раздзелы ІІІ, V, VІ, VІІ, ІX Канстытуцыі, якія прымаюцца Парламентам у форме закона, будзе ажыццяўляцца Канстытуцыйным Судом па прапанове Прэзідэнта.
Рэалізуючы на падставе артыкула 116 Канстытуцыі, артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкулаў 98—106 Закона «О конституционном судопроизводстве» паўнамоцтва па абавязковым папярэднім кантролі канстытуцыйнасці законаў, прынятых Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд у 2021 годзе праверыў на адпаведнасць Канстытуцыі 42 законы.
1. У рашэннях Канстытуцыйнага Суда сфармуляваны прававыя пазіцыі, якія канстатуюць прыняцце дзяржавай мер па гарантаванні прававой забяспечанасці і прававой бяспекі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця для дасягнення канстытуцыйна значных мэт, па абароне канстытуцыйных каштоўнасцей і інтарэсаў, па ўстанаўленні механізмаў рэалізацыі правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян.
1.1. У рашэнні па праверцы Закона Рэспублікі Беларусь «О геноциде белорусского народа», зыходзячы з палажэнняў Канстытуцыі, у тым ліку яе прэамбулы, згодна з якой народ Беларусі ўсведамляе сябе паўнапраўным суб'ектам сусветнага супольніцтва і пацвярджае сваю прыхільнасць агульначалавечым каштоўнасцям, адзначана, што ўпершыню на заканадаўчым узроўні прызнаецца факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і (або) у пасляваенны перыяд. Дадзенае прызнанне заснавана на неабвержна даказаных і дакументальна пацверджаных шматлікімі афіцыйнымі актамі расследаванняў і судовымі разборамі, у тым ліку праведзенымі на міжнародным узроўні, фактах жудасных злачынстваў нацыстаў і іх памагатых на беларускай зямлі.
У рашэнні ўказана, што палажэнне Закона «О геноциде белорусского народа», у якім вызначаны дзеянні, што ўтвараюць паняцце генацыду беларускага народа, адпавядае нормам міжнароднага права, згодна з якімі генацыдам прызнаюцца дзеянні, якія ўчыняюцца з намерам знішчыць, поўнасцю або часткова, якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую або рэлігійную групу як гэтакую (артыкул ІІ Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго ад 9 снежня 1948 года).
Канстытуцыйны Суд лічыць, што заканадаўчае прызнанне і асуджэнне факта генацыду беларускага народа адпавядае палажэнням Канстытуцыі, замацуе ў гістарычнай памяці народа справядлівую ацэнку злачынстваў фашыстаў і іх памагатых на беларускай зямлі, стане данінай памяці нашчадкаў мільёнам ахвяр фашызму, а таксама будзе мець важнае канстытуцыйна-прававое і палітычнае значэнне, паколькі паслужыць асновай для пастаноўкі пытання аб прызнанні генацыду беларускага народа на міжнародным узроўні (рашэнне ад 29 снежня 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «О геноциде белорусского народа»).
1.2. У рашэнні па праверцы канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «О недопущении реабилитации нацизма» ўказана, што нароўні з устанаўліваемым заканадаўчым рэгуляваннем важнай умовай недапушчэння рэабілітацыі нацызму з'яўляецца фарміраванне ў грамадстве канстытуцыйнай правасвядомасці і канстытуцыйнага мыслення як абавязковай умовы зацвярджэння канстытуцыяналізму. Для напаўнення канстытуцыйных прынцыпаў і норм практычным зместам яны павінны быць не толькі ўстаноўлены ў заканадаўстве, але і стаць вызначальнай часткай грамадскай правасвядомасці.
Пры гэтым не толькі дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Неабходна, каб грамадзяне таксама ведалі і паважалі Канстытуцыю, асэнсавана ўспрымалі яе фундаментальныя каштоўнасці і прынцыпы, паколькі праз канстытуцыйную правасвядомасць знаходзяць увасабленне веданне асноватворных прынцыпаў арганізацыі і жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, уменне асобы ўсвядомлена і з пазіцый Асноўнага Закона рэалізоўваць свае канстытуцыйныя правы і выконваць абавязкі (рашэнне ад 30 красавіка 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «О недопущении реабилитации нацизма»).
1.3. У рашэнні, прынятым у выніку кантролю канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам противодействия экстремизму», адзначана, што экстрэмізм як прыхільнасць крайнім поглядам і метадам дзеянняў для дасягнення сваіх мэт з'яўляецца рэальнай пагрозай канстытуцыйнаму ладу, нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, правам і свабодам грамадзян.
Канстытуцыйным Судом указана, што, зыходзячы з абвешчанай у Канстытуцыі мэты забеспячэння грамадзянскай згоды (прэамбула) ва ўзаемасувязі з устаноўленай забаронай на стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці (частка трэцяя артыкула 5), Рэспубліка Беларусь процідзейнічае любым праяўленням экстрэмізму як ідэалогіі і практыкі нецярпімасці і нянавісці, якія дапускаюць выкарыстанне крайніх мер для дасягнення проціпраўных мэт (рашэнне ад 30 красавіка 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам противодействия экстремизму»).
1.4. У рашэнні па праверцы Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам трудовых отношений» дадзена ацэнка дапаўненняў, што пашыраюць замацаваныя ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь падставы скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка такімі падставамі, як адсутнасць на працы ў сувязі з адбываннем адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, які перашкаджае выкананню працоўных абавязкаў; прымус работнікаў да ўдзелу ў забастоўцы, стварэнне іншым работнікам перашкод для выканання іх працоўных абавязкаў, заклік работнікаў да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын; удзел работніка ў незаконнай забастоўцы, а таксама пры іншых формах адмовы работніка ад выканання працоўных абавязкаў (поўнасцю або часткова) без уважлівых прычын.
Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу правапрымяняльнікаў на тое, што рэалізацыя прадугледжваемых норм аб падставах спынення працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка з'яўляецца правам наймальніка на прыняцце рашэння аб звальненні работнікаў, а не абавязкам; звальненне ўяўляе сабой крайнюю, найбольш цяжкую па наступствах меру дысцыплінарнага пакарання, таму, зыходзячы з сацыяльнага характару дзяржавы, ад наймальніка патрабуюцца поўная і ўсебаковая ацэнка абставін дапушчанага работнікам парушэння, улік папярэднай працы і паводзін на вытворчасці, цяжару дысцыплінарнага праступка, якія выключаюць магчымасць прымянення больш мяккіх мер дысцыплінарнага пакарання.
У рашэнні таксама адзначана, што прававая пазіцыя аб неабходнасці забеспячэння аб'ектыўнага высвятлення фактычных абставін, якія могуць паслужыць падставай для прыцягнення работніка да дысцыплінарнай адказнасці, датычыцца і новай рэдакцыі часткі другой артыкула 199 Працоўнага кодэкса, якая падразумявае прыняцце наймальнікам дастатковых мер для прадухілення магчымасці яго адвольнага меркавання, неабгрунтаванага прымянення дысцыплінарнага пакарання, прымаючы да ўвагі палажэнні Канстытуцыі аб тым, што чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы; забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь — найвышэйшая мэта дзяржавы (частка першая артыкула 2, частка першая артыкула 21) (рашэнне ад 30 красавіка 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам трудовых отношений»).
2. Важнейшай састаўляючай вяршэнства права з'яўляецца выкананне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.
Пры праверцы канстытуцыйнасці законаў, палажэннямі якіх абмяжоўваюцца або іншым спосабам закранаюцца правы і свабоды асобы, Канстытуцыйны Суд зыходзіў з таго, што неабходнасць прыняцця адэкватных мер рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы прадугледжвае няўхільнае выкананне заканадаўцам прынцыпу прапарцыянальнасці. Пры гэтым устанаўліваемыя абмежаванні павінны не толькі быць юрыдычна дапушчальнымі, але і адпавядаць патрабаванням справядлівасці і суразмернасці канстытуцыйна прызнаваемым мэтам гэтых абмежаванняў, гэта значыць уводзіцца зыходзячы з вяршэнства Канстытуцыі і з улікам прынцыпу вяршэнства права, што мае значэнне ўніверсальнай каштоўнасці, на якой грунтуюцца гарантыі правоў і свабод асобы. Адначасова Канстытуцыйны Суд сфармуляваў прававыя пазіцыі ў адрас правапрымяняльнікаў з мэтай недапушчэння адвольнага прымянення палажэнняў законаў, што прадугледжваюць абмежаванне правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
2.1. У рашэнні па праверцы Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам защиты суверенитета и конституционного строя» пры ацэнцы канстытуцыйнасці новай рэдакцыі артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь «О чрезвычайном положении», якой, у прыватнасці, устанаўліваецца, што ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб увядзенні надзвычайнага становішча на тэрмін дзеяння надзвычайнага палажэння могуць быць прадугледжаны пэўныя надзвычайныя меры і часовыя абмежаванні (прыпыненні), Канстытуцыйны Суд адзначыў, што дадзеныя меры абмяжоўваюць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян. Разам з тым надзвычайнае становішча можа ўводзіцца пры наяўнасці абставін, якія ўяўляюць непасрэдную пагрозу бяспецы жыцця і здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, устараненне якіх немагчыма без прымянення надзвычайных мер.
Канстытуцыйным Судом зроблены вывад, што прадугледжваемыя Законам «О чрезвычайном положении» меры па забеспячэнні надзвычайнага становішча маюць на мэце ўстараненне ўказаных пагроз, дапушчальныя і сацыяльна апраўданыя ў перыяд надзвычайнага становішча, з'яўляюцца адэкватнымі, суразмернымі і неабходнымі для абароны канстытуцыйна значных каштоўнасцей, у тым ліку забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя людзей, а таксама ўстаранення небяспекі, якая ўяўляе пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы.
Адначасова ўвага правапрымяняльнікаў звернута на тое, што пры выбары мер, якія падлягаюць прымяненню, трэба зыходзіць з канстытуцыйна-прававога сэнсу норм Закона, які падразумявае, што з улікам вынікаючых з Канстытуцыі прынцыпаў справядлівасці і суразмернасці прымяняемыя абмежаванні павінны быць мінімальна неабходнымі і дастатковымі для абароны дзяржаўных інтарэсаў, з'яўляцца безумоўнай патрэбнасцю, рэальна і эфектыўна спрыяць дасягненню канстытуцыйных мэт (рашэнне ад 6 ліпеня 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам защиты суверенитета и конституционного строя»).
2.2. У рашэнні па праверцы Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам средств массовой информации» Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з міжнародна-прававых стандартаў, указаў, што прававое рэгуляванне дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі і іншых крыніц інфармацыі павінна забяспечваць справядлівы баланс правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў праваадносін і інтарэсаў дзяржавы і грамадства.
Пры гэтым пашырэнне абаронных мер рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы нацыянальнай бяспекі, узмацненне абавязкаў удзельнікаў праваадносін павінны быць ураўнаважаны выкананнем прынцыпаў суразмернасці, прававой вызначанасці, а таксама працэсуальнымі гарантыямі эфектыўнай судовай абароны права на свабоднае выказванне поглядаў.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што прымяненне абмежаванняў і іх аб'ём у кожным канкрэтным выпадку павінны падразумяваць дыферэнцыраваны падыход пры ацэнцы законнасці інфармацыі, улік канстытуцыйна-прававой сутнасці правоў, якія абмяжоўваюцца, і неабходнасць абароны канстытуцыйных каштоўнасцей (рашэнне ад 30 красавіка 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам средств массовой информации»).
3. Правяраючы канстытуцыйнасць законаў сацыяльна-эканамічнага характару, Канстытуцыйны Суд, грунтуючыся на канстытуцыйных палажэннях аб сацыяльнай дзяржаве і прынцыпе сацыяльнай справядлівасці, сфармуляваў прававыя пазіцыі ў адрас заканадаўца для забеспячэння рэалізацыі канстытуцыйных норм, у тым ліку аб павышэнні дабрабыту грамадзян і паляпшэнні іх узроўню жыцця.
3.1. У рашэнні па праверцы Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам социальных нормативов и минимальной заработной платы» Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу, што пры рэалізацыі палажэнняў Закона, якія датычацца ўстанаўлення ў актах заканадаўства суадносін паміж мінімальнымі дзяржаўнымі сацыяльна-працоўнымі гарантыямі і бюджэтам пражытачнага мінімуму, нарматворчым органам неабходна ўлічваць канстытуцыйнае права кожнага на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў (частка другая артыкула 21 Канстытуцыі), а таксама кіравацца прынцыпам сацыяльнай справядлівасці.
У рашэнні таксама ўказана, што заканадаўцу пры далейшым удасканальванні заканадаўства аб сацыяльных нарматывах неабходна прадугледзець дадатковыя прававыя механізмы, якія забяспечваюць паслядоўнае павышэнне мінімальнага парога дабрабыту грамадзян і задавальнення рацыянальных патрэбнасцей чалавека, неабходных для яго фізічнага, духоўнага і творчага развіцця, з улікам фінансава-эканамічных магчымасцей дзяржавы для дасягнення канстытуцыйна-прававога арыенціра годнага ўзроўню жыцця, што ляжыць у аснове сацыяльнай дзейнасці дзяржавы (рашэнне ад 28 красавіка 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам социальных нормативов и минимальной заработной платы»).
3.2. У рашэнні па справе аб канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «О республиканском бюджете на 2022 год» адзначана, што шэраг норм Закона, якія датычацца расходнай часткі рэспубліканскага бюджэту на 2022 год, маюць сацыяльную накіраванасць і прыярытэтнымі напрамкамі бюджэтнай палітыкі застаюцца сацыяльная абароненасць насельніцтва, павышэнне дабрабыту грамадзян за кошт павелічэння заработнай платы, што адпавядае палажэнням Канстытуцыі аб тым, што Рэспубліка Беларусь як сацыяльная прававая дзяржава адказная перад грамадзянамі за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы (артыкулы 1, 2); кожны мае права на годны ўзровень жыцця (артыкул 21); асобам, якія працуюць па найме, гарантуецца справядлівая доля ўзнагароджання ў эканамічных выніках працы ў адпаведнасці з яе колькасцю, якасцю і грамадскім значэннем (артыкул 42) (рашэнне ад 29 снежня 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «О республиканском бюджете на 2022 год»).
3.3. У рашэнні па справе аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Об инвестициях» пры ацэнцы канстытуцыйнасці палажэнняў новага артыкула 111 гэтага Закона, які прадугледжвае, што інвестару, які заключыў інвестыцыйны дагавор з Рэспублікай Беларусь, даецца гарантыя ад неспрыяльнага змянення падатковага заканадаўства ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўчымі актамі, Канстытуцыйным Судом адзначана, што заканадаўцу пры вызначэнні парадку і ўмоў прадастаўлення гарантыі ад неспрыяльнага змянення падатковага заканадаўства неабходна зыходзіць як з публічных інтарэсаў дзяржавы, звязаных з яе эканамічнай бяспекай, так і з прыватных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб для прытрымлівання суразмернасці паміж патрабаваннямі інтарэсаў грамадства і неабходнымі ўмовамі абароны асноўных правоў асобы, а таксама забеспячэння балансу канстытуцыйна абараняемых інтарэсаў (рашэнне ад 27 снежня 2021 г. па Законе Рэспублікі Беларусь «Об изменении Закона Республики Беларусь «Об инвестициях»).
Канстытуцыйны Суд лічыць, што рэалізацыя прынцыпу вяршэнства права ў заканатворчай дзейнасці праз захаванне і развіццё канстытуцыйных каштоўнасцей, прынцыпаў і норм пры рэгуляванні грамадскіх адносін выступае галоўнай умовай забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі, абароны асноў канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, зацвярджэння канстытуцыйнай законнасці.
На падставе часткі сёмай артыкула 116 Канстытуцыі і ў адпаведнасці з абзацам шостым часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда адносіцца выказванне сваёй пазіцыі аб дакументах, якія прыняты (выдадзены) замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і (або) іх органамі і закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у частцы адпаведнасці гэтых дакументаў агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
Прапанову аб выказванні пазіцыі Канстытуцыйнага Суда аб дакуменце, які прыняты (выдадзены) замежнай дзяржавай, міжнароднай арганізацыяй і (або) іх органамі і закранае інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у частцы адпаведнасці гэтага дакумента агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права мае права ўнесці ў Канстытуцыйны Суд Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь 15 снежня 2021 г. прыняў рашэнне «О соответствии общепризнанным принципам и нормам международного права документов, принятых (изданных) Европейским союзом, некоторыми иностранными государствами и их органами, предусматривающих введение ограничительных мер в отношении Республики Беларусь».
Вядзенне па справе ўзбуджана Канстытуцыйным Судом у адпаведнасці з артыкулам 147 Закона «О конституционном судопроизводстве» на падставе паступіўшай прапановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб выказванні пазіцыі Канстытуцыйнага Суда.
У прапанове Савета Міністраў указана, што Еўрапейскім саюзам (далей — ЕС), а таксама некаторымі дзяржавамі, у тым ліку Вялікабрытаніяй, Злучанымі Штатамі Амерыкі, Канадай у дачыненні да юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь уведзены абмежавальныя меры, якія закранаюць правы фізічных, юрыдычных асоб, а таксама галіны нацыянальнай эканомікі (фінансавы сектар, сектар страхавання, рынак нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў, вытворчасць тытунёвых вырабаў, інтэрнэт- і тэлефонныя камунікацыі, рынак тавараў і тэхналогій ваеннага і двайнога прызначэння, рынак авіяперавозак) і супярэчаць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
У рашэнні Канстытуцыйнага Суда адзначана, што прынятыя ЕС і некаторымі замежнымі дзяржавамі дакументы ў адносінах да асобных фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь ствараюць пэўныя складанасці ў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў розных галінах эканомікі, абцяжарваюць рэалізацыю сацыяльна-эканамічных, грамадзянскіх правоў і свабод грамадзян, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і асноватворнымі міжнародна-прававымі актамі, што ў канчатковым выніку закранае нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.
Пры сістэмным аналізе дакументаў, прынятых ЕС і некаторымі замежнымі дзяржавамі і іх органамі, што прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд зыходзіў з агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права і перш за ўсё прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (далей — Статут ААН), якія ва ўмовах развіцця рэгіянальных падсістэм міжнародных адносін, у тым ліку еўрапейскай, выступаюць асновай сучаснага светапарадку пры цэнтральнай ролі ААН ва ўніверсальнай сістэме міжнародна-прававога рэгулявання.
Канстытуцыйным Судом адзначана, што дакументы ЕС і замежных дзяржаў, якія прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, супярэчаць палажэнням глаў VІ і VІІ Статута ААН, якія прадугледжваюць механізм прымянення прэвентыўных і прымусовых мер супраць дзяржавы — толькі па рашэнні Савета Бяспекі ААН у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. Прымяненне абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь у парушэнне парадку, вызначанага ўстаноўчым дакументам ААН, з'яўляецца ўмяшаннем ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, што супярэчыць пунктам 1 і 7 артыкула 2 Статута ААН.
У выніку ацэнкі дакументаў ЕС і некаторых замежных дзяржаў і іх органаў Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што ўказаныя дакументы не адпавядаюць таксама прынцыпам супрацоўніцтва дзяржаў, раўнапраўя і самавызначэння народаў, у сілу якіх народы, грунтуючыся на сваім неад'емным праве на самавызначэнне, свабодна вызначаюць свой палітычны статус і бесперашкодна ажыццяўляюць сваё эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё.
Распараджэнне народам Рэспублікі Беларусь багаццямі і рэсурсамі сваёй краіны падразумявае права свабоднага і ўзаемавыгаднага гандлю імі ў мэтах росту эканамічнага патэнцыялу і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ўказана, што абмежавальныя меры ЕС і шэрагу дзяржаў перашкаджаюць грамадзянам і арганізацыям у свабодным распараджэнні сваёй маёмасцю, гандлі прыроднымі рэсурсамі, што негатыўна адбіваецца на жыццёвым узроўні фізічных асоб і эканамічнай дзейнасці юрыдычных асоб і, такім чынам, парушае палажэнні пункта 1 артыкула 17 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і пункта 2 артыкула 1 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Дакументы ЕС і некаторых замежных дзяржаў і іх органаў, якія прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, у пэўнай ступені закранаюць правы і законныя інтарэсы грамадзян Рэспублікі Беларусь, замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і асноватворных міжнародна-прававых актах, у тым ліку права на працу і яго справядлівыя і спрыяльныя ўмовы, якое забяспечвае права чалавека на годны ўзровень жыцця, на ахову здароўя, на адукацыю, на ажыццяўленне эканамічнай дзейнасці, што не адпавядае агульнапрызнанаму прынцыпу павагі правоў чалавека і яго асноўных свабод, прадугледжанаму у Статуце ААН, Дэкларацыі аб прынцыпах міжнароднага права, з палажэннямі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Міжнароднага пакта аб эканамічных сацыяльных і культурных правах, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Улічваючы выкладзенае, Канстытуцыйны Суд вырашыў, што дакументы, прынятыя (выдадзеныя) ЕС, некаторымі замежнымі дзяржавамі, у тым ліку Вялікабрытаніяй, Злучанымі Штатамі Амерыкі, Канадай, і іх органамі, якія прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, не адпавядаюць: агульнапрызнаным прынцыпам суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ў справы, што ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю іншай дзяржавы, супрацоўніцтва дзяржаў адна з адной у адпаведнасці са Статутам ААН, добрасумленнага выканання міжнародных абавязацельстваў, раўнапраўя і самавызначэння народаў, павагі правоў чалавека і яго асноўных свабод, прадугледжаным Статутам ААН (пункты 1, 2 і 7 артыкула 2), Дэкларацыяй аб прынцыпах міжнароднага права, якія датычацца дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам ААН, 1970 года (пункт 1), Хартыяй эканамічных правоў і абавязкаў дзяржаў 1974 года (артыкул 32); агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, устаноўленым Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека 1948 года (артыкул 2, пункт 1 артыкула 17, пункты 1 і 3 артыкула 23, пункт 1 артыкула 25, артыкул 28), Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах 1966 года (артыкул 1, пункт 2 артыкула 2, пункт 1 артыкула 6, артыкул 7, пункт 1 артыкула 11), Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 года (пункты 1 і 2 артыкула 1, пункт 1 артыкула 2); Статуту ААН, які прадугледжвае механізм прымянення прэвентыўных і прымусовых мер супраць дзяржавы толькі па рашэнні Савета Бяспекі ААН у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі (артыкулы 33—38 главы VІ і артыкулы 39—41 главы VІІ Статута ААН).
Адначасова Канстытуцыйны Суд указаў, што дзяржаўным органам, службовым асобам, кіраўнікам арганізацый неабходна ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць неабходныя меры для абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян зыходзячы з каштоўнасцей і мэт Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права.
Канстытуцыйны Суд у адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі па прапановах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дае заключэнні аб канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у парадку ажыццяўлення наступнага канстытуцыйнага кантролю.
Прызнанне Канстытуцыйным Судом нарматыўнага прававога акта неканстытуцыйным або пацвярджэнне яго канстытуцыйнасці, фармуляванне прававых пазіцый, адрасаваных заканадаўцу або правапрымяняльнікам, маюць на мэце своечасовае выключэнне з прававой сістэмы неканстытуцыйных норм, фарміраванне аднастайнай судовай практыкі, накіраванай на забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, удасканальванне канстытуцыйна-прававога рэгулявання і рэалізацыю канстытуцыйных прадпісанняў у правапрымяняльнай дзейнасці, і тым самым умацаванне канстытуцыйнай законнасці.
У 2021 годзе ўпаўнаважаныя органы з прапановамі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у Канстытуцыйны Суд не звярталіся, што сведчыць аб канструктыўным узаемадзеянні дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у заканатворчым працэсе, недапушчэнні імі парушэнняў канстытуцыйных прынцыпаў і норм, рэальным праяўленні канстытуцыйнай правасвядомасці і прававой культуры.
У адпаведнасці з часткай чацвёртай артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў з ініцыятывай аб унясенні ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, прымененага ў канкрэтных рашэнні дзяржаўнага органа або пастанове суда агульнай юрысдыкцыі, у выніку чаго, па меркаванні грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, арганізацыі (за выключэннем дзяржаўных органаў), парушаюцца правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, правы і законныя інтарэсы арганізацыі, гэтыя грамадзяне і арганізацыі звяртаюцца да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, органаў, надзеленых правам унясення ў Канстытуцыйны Суд такіх прапаноў.
У 2021 годзе ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Савет Міністраў, Вярхоўны Суд паступіла 260 ініцыятыўных зваротаў ад грамадзян, што сведчыць аб запатрабаванасці канстытуцыйнага права грамадзян на доступ да канстытуцыйнага правасуддзя.
У большасці зваротаў ставіліся пытанні аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, што прымяняюцца ў рашэннях дзяржаўных органаў або пастановах судоў агульнай юрысдыкцыі, якія, па меркаванні заяўнікаў, маглі б стаць прадметам іх разгляду ў Канстытуцыйным Судзе.
Ініцыятыўныя звароты разгледжаны ўпаўнаважанымі органамі ў парадку, устаноўленым артыкулам 28 Закона «О конституционном судопроизводстве». У Канстытуцыйны Суд паступіла інфармацыя аб выніках разгляду ў мінулым годзе ініцыятыўных зваротаў пастаяннымі камісіямі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Прэзідыумам Савета Міністраў, Прэзідыумам Вярхоўнага Суда. Упаўнаважаныя органы падстаў для ўнясення адпаведных прапаноў у Канстытуцыйны Суд не ўгледзелі.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ўскосны доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя на аснове іх ініцыятыўных зваротаў аказаўся недастаткова эфектыўным прававым інстытутам абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Толькі ў 2014 годзе на падставе ініцыятыўнага звароту грамадзяніна Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўнесла ў Канстытуцыйны Суд прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці палажэнняў артыкулаў 29 і 303 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Іншых прапаноў у Канстытуцыйны Суд ад упаўнаважаных органаў не паступала.
У абноўленай Канстытуцыі ў якасці адной з мэт ажыццяўлення Канстытуцыйным Судом кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве праз канстытуцыйнае судаводства вызначана абарона гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Палажэннямі артыкула 1161 Канстытуцыі грамадзянам нададзена права непасрэднага звароту ў Канстытуцыйны Суд са скаргай на парушэнне іх канстытуцыйных правоў і свабод для праверкі канстытуцыйнасці законаў, прымененых у канкрэтнай справе, калі вычарпаны ўсе іншыя сродкі судовай абароны.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што права грамадзян на індывідуальную канстытуцыйную скаргу з'яўляецца важнейшай юрыдычнай гарантыяй забеспячэння прававога статусу асобы, спрыяе павышэнню ўзроўню абароненасці канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.
Важнае значэнне для забеспячэння канстытуцыйнай законнасці, зацвярджэння прынцыпу вяршэнства права мае своечасовае і належнае выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, у тым ліку рэалізацыя заканадаўцам прававых пазіцый, выкладзеных Канстытуцыйным Судом у матывіровачнай частцы рашэнняў.
1. У 2021 годзе рэалізаваны тры прававыя пазіцыі, якія змяшчаюцца ў прынятых ў парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў рашэннях Канстытуцыйнага Суда (ад 23 снежня 2011 г. № Р-657/2011, ад 8 чэрвеня 2017 г. № Р-1087/2017 і ад 28 снежня 2017 г. № Р-1113/2017).
1.1. Сутнасць прававой пазіцыі, сфармуляванай у рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 23 снежня 2011 г., заключаецца ў тым, што адным з аспектаў даступнасці юрыдычнай дапамогі з'яўляецца магчымасць устанаўлення справядлівага памеру яе аплаты, які б сапраўды дазваляў звярнуцца за юрыдычнай дапамогай кожнаму, хто ў ёй мае патрэбу, і, такім чынам, рэальна ажыццявіць канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу; на практыцы павінен быць захаваны баланс паміж гарантаванасцю прадастаўлення якаснай юрыдычнай дапамогі і свабодай дагаворнага вызначэння памеру яе аплаты ў рамках грамадзянска-прававых адносін зыходзячы з неабходнасці дыферэнцыравання аплаты ў сувязі са складанасцю справы, аб'ёмам аказваемых паслуг, тэрміновасцю справы і інш.
Указаная прававая пазіцыя рэалізавана ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2021 г. № 113-З «Об изменении законов по вопросам адвокатской деятельности». Згодна з гэтым Законам артыкул 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь», што вызначае прынцыпы арганізацыі адвакатуры і адвакацкай дзейнасці, дапоўнены такім прынцыпам, як адпаведнасць аплаты юрыдычнай дапамогі яе аб'ёму, складанасці і якасці; у артыкулах 43 і 47 прадугледжана паўнамоцтва адпаведна саветаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў, савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў па забеспячэнні адпаведнасці аплаты юрыдычнай дапамогі яе аб'ёму, складанасці і якасці.
1.2. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 8 чэрвеня 2017 г. было адзначана, што Закон Рэспублікі Беларусь «О таможенном регулировании в Республике Беларусь» не змяшчае палажэння, якое абавязвае мытны орган, што затрымаў тавары, своечасова паведамляць уласнікам і іншым асобам, якія маюць права на атрыманне затрыманых тавараў, аб даце наступлення падзеі, што дазваляе кампетэнтнаму дзяржаўнаму органу распарадзіцца затрыманымі таварамі. У сувязі з гэтым Канстытуцыйны Суд указаў на наяўнасць у заканадаўстве прабелу канстытуцыйна-прававога значэння, які падлягае ўстараненню ў мэтах забеспячэння балансу агульнадзяржаўных інтарэсаў і правоў уласнікаў на затрыманыя мытнымі органамі тавары.
Дадзеная прававая пазіцыя ўлічана ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2021 г. № 121-З, якім Закон Рэспублікі Беларусь «О таможенном регулировании в Республике Беларусь» выкладзены ў новай рэдакцыі, якая прадугледжвае, што мытны орган, які затрымаў тавары ў асобы, якая не з'яўляецца дэкларантам, уласнікам, адпраўшчыкам або атрымальнікам тавараў, не пазней пяці рабочых дзён пасля затрымання тавараў у пісьмовай форме або пры дапамозе электроннай або факсімільнай сувязі паведамляе аб гэтым дэкларанту, а таксама ўласніку, адпраўшчыку і атрымальніку гэтых тавараў пры наяўнасці звестак аб такіх асобах у мытнага органа з дадаткам копіі пратакола аб затрыманні тавараў і дакументаў на іх; пры гэтым названы пратакол змяшчае інфармацыю аб гранічнай даце захоўвання затрыманых тавараў (пункт 3 артыкула 283).
1.3. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 28 снежня 2017 г. было ўказана, што з улікам унясення змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «О борьбе с терроризмом» у частцы вызначэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у якасці суб'екта, які непасрэдна ажыццяўляе барацьбу з тэрарызмам, патрабуецца ўнесці адпаведнае змяненне таксама ў Закон Рэспублікі Беларусь «О Вооруженных Силах Республики Беларусь», што з'яўляецца асноўным заканадаўчым актам, які ўстанаўлівае прызначэнне, задачы і прынцыпы дзейнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Прававая пазіцыя Канстытуцыйнага Суда рэалізавана ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2021 г. № 117-З «Об изменении законов по вопросам защиты суверенитета и конституционного строя», у адпаведнасці з якім артыкул 11 Закона «О Вооруженных Силах Республики Беларусь» выкладзены ў новай рэдакцыі, якая прадугледжвае магчымасць прыцягнення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для барацьбы з тэрарызмам.
2. Канстытуцыйны Суд канстатуе, што заканадаўцам рэалізуюцца палажэнні канцэптуальнага характару, сфармуляваныя ў пасланнях Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
2.1. У Пасланні Канстытуцыйнага Суда «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе» адзначалася, што, улічваючы ўзмацненне ролі інфарматызацыі і лічбавізацыі на сучасным этапе, прававое рэгуляванне грамадскіх адносін у інфармацыйнай сферы павінна з'яўляцца прыярытэтным; у гэтых мэтах неабходна прыняцце нарматыўных прававых актаў, накіраваных на абарону персанальных даных грамадзян, забеспячэнне інфармацыйнага суверэнітэту і кібербяспекі краіны.
Дадзеная канцэптуальная прапанова атрымала рэалізацыю ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «О защите персональных данных», а таксама ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 г. № 112-З «Об изменении кодексов по вопросам уголовной ответственности», у адпаведнасці з якім глава 23 «Преступления против конституционных прав и свобод человека и гражданина» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь дапоўнена артыкулам 2031 «Незаконные действия в отношении информации о частной жизни и персональных данных» і артыкулам 2032 «Несоблюдение мер обеспечения защиты персональных данных», унесены змяненні ў раздзел ХІІ «Преступления против компьютерной безопасности» дадзенага Кодэкса.
2.2. У Пасланні Канстытуцыйнага Суда «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе» ўказвалася, што сучасныя працэсы лічбавізацыі грамадскіх адносін напрамую ўздзейнічаюць на аб'ём і змест канстытуцыйнага статусу асобы, з'яўляюцца новыя інфармацыйна-лічбавыя магчымасці, фарміруюцца лічбавыя правы і абавязкі. Пры гэтым звернута ўвага Парламента Рэспублікі Беларусь на неабходнасць своечасовага заканадаўчага рэгулявання новых грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з лічбавізацыяй, і новых механізмаў рэалізацыі правоў і свабод, якія маюць віртуальнае выражэнне.
На аснове дадзенай канцэптуальнай прапановы ў шэраг законаў унесены змяненні, якімі ўстаноўлена магчымасць больш шырокага выкарыстання сучасных навукова-тэхнічных сродкаў.
Так, артыкул 2241 «Проведение допроса, очной ставки, предъявление для опознания с использованием систем видеоконференцсвязи (веб-конференции)» Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь дапоўнены палажэннямі, у адпаведнасці з якімі пры неабходнасці забеспячэння найбольш хуткага, усебаковага і аб'ектыўнага даследавання акалічнасцей крымінальнай справы, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных дадзеным артыкулам, допыт пацярпелага, сведкі, вочная стаўка або прад'яўленне для апазнання асоб і (або) аб'ектаў з удзелам пацярпелага або сведкі могуць быць праведзены дыстанцыйна з выкарыстаннем сістэм вэбканферэнцыі; артыкул 373 названага Кодэкса дапоўнены часткай 6, згодна з якой паведамленне аб падачы скаргі або прынясенні пратэсту, а таксама аб іх адкліканні дапускаецца з выкарыстаннем электронных і іншых відаў сувязі (Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 г. № 112-З «Об изменении кодексов по вопросам уголовной ответственности»).
Законам Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2021 г. № 121-З «Об изменении Закона Республики Беларусь «О таможенном регулировании в Республике Беларусь» прадугледжаны нормы аб падачы мытнай дэкларацыі ў выглядзе электроннага дакумента; падачы (накіраванні) у электроннай форме дакументаў і іншай інфармацыі, у тым ліку заявы на зварот мытных і іншых выплат, дакументаў і (або) звестак па запытах мытных органаў для правядзення мытнага кантролю; абмене дакументамі і (або) звесткамі паміж мытнымі органамі і асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы мытнай справы, упаўнаважанымі эканамічнымі аператарамі ў электроннай форме; магчымасці кансультавання мытнымі органамі асоб у электроннай форме.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што выкананне нарматворчымі органамі рашэнняў, а таксама рэалізацыя ў заканадаўчых актах прававых пазіцый і канцэптуальных прапаноў Канстытуцыйнага Суда сведчаць аб выкананні прынцыпу вяршэнства права, аб належным прававым рэгуляванні на аснове прынцыпаў і норм Канстытуцыі, спрыяюць павышэнню даверу грамадзян да інстытутаў публічнай улады, забеспячэнню канстытуцыйнай законнасці.
На падставе сістэмнага аналізу канстытуцыйна-прававога рэгулявання, разгледжаных спраў і матэрыялаў, зваротаў грамадзян і арганізацый Канстытуцыйны Суд прыходзіць да наступных вывадаў і прапаноў.
1. Ажыццяўляючы функцыю кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве, Канстытуцыйны Суд у 2021 годзе праверыў 42 законы, прынятыя Палатай прадстаўнікоў і адобраныя Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, да іх падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У цэлым усе законы, правераныя Канстытуцыйным Судом, прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі.
Канстытуцыйны Суд пацвердзіў выкананне і развіццё ў прынятых законах прынцыпаў і норм Канстытуцыі, сфармуляваў прававыя пазіцыі, накіраваныя на далейшае забеспячэнне ў дзейнасці дзяржаўных органаў, арганізацый, службовых асоб і грамадзян рэжыму канстытуцыйнай законнасці.
Па некаторых законах Канстытуцыйны Суд фармуляваў прававыя пазіцыі, адрасаваныя заканадаўцу, накіраваныя на ўдасканальванне прававога рэгулявання грамадскіх адносін для больш поўнага развіцця канстытуцыйных каштоўнасцей і дасягнення канстытуцыйных мэт.
У асобных рашэннях у мэтах недапушчэння парушэння правоў і свабод грамадзян у правапрымяняльнай практыцы Канстытуцыйны Суд арыентаваў на прымяненне законаў з улікам выяўленага канстытуцыйна-прававога зместу замацаваных у іх норм.
Палажэнні абноўленай Канстытуцыі, устанавіўшы аснову далейшага развіцця канстытуцыйнага кантролю ў нашай краіне, прадугледжваюць ажыццяўленне Канстытуцыйным Судом функцыі незалежнага канстытуцыйнага арбітра ва ўзаемаадносінах паміж галінамі ўлады, дзяржавай і грамадзянамі. Канстытуцыйнаму Суду нададзена права разглядаць індывідуальныя канстытуцыйныя скаргі аб праверцы канстытуцыйнасці закона, прымененага ў канкрэтнай справе пры вынясенні судовага рашэння, у мэтах абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.
Для ажыццяўлення Канстытуцыйным Судом новых паўнамоцтваў па абароне канстытуцыйнага ладу, гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод грамадзян неабходна своечасовае заканадаўчае забеспячэнне прадугледжаных Канстытуцыяй паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда — унясенне адпаведных змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «О конституционном судопроизводстве», Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў.
2. Прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме змяненні і дапаўненні Канстытуцыі абумоўліваюць неабходнасць актывізацыі, а таксама паслядоўнасці і сістэмнасці заканатворчага працэсу па прыняцці і карэкціроўцы законаў на аснове палажэнняў абноўленай Канстытуцыі.
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу заканадаўца на неабходнасць выканання прынцыпу вяршэнства права і рэалізацыі прынцыпу прававой вызначанасці, забяспечваючы яснасць, сэнсавую дакладнасць, несупярэчлівасць і лагічную ўзгодненасць норм законаў, не дапускаючы наяўнасці прабелаў і неадназначнага разумення норм права пры іх прымяненні.
Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць прававой забяспечанасці пры выпрацоўцы канстытуцыйна-прававых механізмаў дасягнення канстытуцыйна значных мэт і інтарэсаў, заканадаўчага рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін для забеспячэння рэалізацыі правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, юрыдычных асоб.
3. У прэамбуле абноўленай Канстытуцыі вызначаны каштоўнасныя арыенціры беларускага народа на сучасным этапе развіцця: захаванне нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту; зацвярджэнне асноў прававой дзяржавы і сацыяльна справядлівага грамадства; забеспячэнне дабрабыту грамадзян, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што для забеспячэння працэсу дасягнення канстытуцыйных мэт сучаснага развіцця грамадства і дзяржавы неабходна прыняцце Канцэпцыі прававой палітыкі, якая вызначае стратэгію далейшага ўдасканальвання прававой сістэмы, нацыянальнага заканадаўства, развіцця прававой навукі і юрыдычнай практыкі, сістэмнага фарміравання правасвядомасці і прававой культуры.
4. У ходзе падрыхтоўкі і ўсенароднага абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі вялікае значэнне мелі грамадзянскія ініцыятывы як форма палітычнага самавыяўлення і рэалізацыі дэмакратычнага характару дзяржавы.
Грамадзянамі нашай краіны быў праяўлены ўзросшы ўзровень грамадзянскай актыўнасці і канстытуцыйна-прававой культуры, рэальнай зацікаўленасці ў эвалюцыйным развіцці сваёй краіны.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што патрабуецца далейшае належнае прававое рэгуляванне павышэння ролі грамадзянскай супольнасці і яе ўдзелу ў выпрацоўцы і прыняцці важнейшых рашэнняў у жыцці грамадства і дзяржавы як істотнага фактару дасягнення палітычнай стабільнасці, грамадскай згоды, устойлівасці дэмакратычных інстытутаў і ўмацавання народаўладдзя. У гэтых мэтах неабходна заканадаўчая рэгламентацыя асноў грамадзянскай супольнасці, удзелу яе прадстаўнікоў ва Усебеларускім народным сходе.
5. Удзел Рэспублікі Беларусь у рэгіянальных міжнародных інтэграцыйных аб'яднаннях абумоўлівае неабходнасць далейшага прававога забеспячэння развіцця і паглыблення інтэграцыйных сацыяльна-эканамічных сувязей з дзяржавамі — удзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы.
У сучасных умовах актуальнымі становяцца ў рамках Саюзнай дзяржавы сумеснае адэкватнае рэагаванне і процідзеянне нарастанню глабальных рызык, выклікаў і пагроз, далейшае ўзмацненне магчымасцей і ўзаемадзеяння па абароне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Улічваючы высокую ступень інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, неабходна своечасова каардынаваць сумесныя намаганні па далейшым збліжэнні нацыянальных заканадаўстваў, выпрацоўцы адзіных падыходаў да прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін у мэтах іх аднастайнага разумення і прымянення.
6. Імклівае развіццё інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, лічбавай эканомікі, электронных банкаўскіх і іншых паслуг, прымяненне штучнага інтэлекту, робататэхнікі, біятэхналогіі з'яўляюцца значнымі фактарамі грамадскага прагрэсу і росту дабрабыту.
Нароўні з пашырэннем тэхнічных магчымасцей маштабнага пераўтварэння грамадскага жыцця ў інтарэсах чалавека, павышэннем узроўню сацыяльнага камфорту і даступнасці дзяржаўных паслуг, спрашчэннем масавых камунікацый наступіўшая тэхнагенная лічбавая эпоха хавае ў сабе і сур'ёзныя рызыкі, параджаючы складаныя прававыя і этычныя выклікі, праблемы адказнасці за сацыяльныя наступствы прынятых рашэнняў.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што працэс лічбавай трансфармацыі многіх аспектаў чалавечага жыцця і пераход да грамадства сучаснай лічбавай культуры абумоўліваюць неабходнасць прававога рэгулявання, якое ўлічвае канстытуцыйныя і духоўна-маральныя каштоўнасці, а таксама забяспечвае развіццё бяспечнай інфармацыйнай прасторы, абарону грамадства ад дэструктыўнага інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння, стварэнне пэўных механізмаў забеспячэння канстытуцыйных правоў і свабод чалавека.
7. Ва ўмовах сучасных выклікаў і глабальных пагроз, у тым ліку звязаных з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі, асаблівае значэнне набывае рэальнае забеспячэнне канстытуцыйна-прававога статусу асобы, правоў і свабод грамадзян, а таксама юрыдычных гарантый іх рэалізацыі на аснове канстытуцыйных палажэнняў аб тым, што чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што зыходзячы з прынцыпу вяршэнства права заканадаўцу неабходна забяспечваць прававое рэгуляванне грамадскіх адносін, якое адпавядае прынцыпу канстытуцыйнай бяспекі асобы, устанаўліваючы аб'ектыўна неабходныя і сацыяльна абгрунтаваныя прававыя абмежаванні і ўскладаючы дадатковыя абавязкі на грамадзян, прытрымліваючыся аптымальнага балансу прыватных і публічных інтарэсаў, захоўваючы сутнасць і цэласнасць каштоўнасна-сэнсавага зместу канстытуцыйных правоў і свабод чалавека.
8. Вяршэнства Канстытуцыі і прынцып вяршэнства права з'яўляюцца фундаментальным базісам сучаснага канстытуцыйнага ладу і, выражаючы сутнасць сучаснай прававой дзяржавы, падразумяваюць неабходнасць комплекснага і сістэмнага заканадаўчага забеспячэння рэалізацыі канстытуцыйных каштоўнасцей, прынцыпаў і норм, замацаваных у абноўленай Канстытуцыі.
Для захавання пераемнасці і стабільнасці канстытуцыйна-прававога развіцця дзяржавы і грамадства неабходна кансалідацыя сумесных намаганняў і ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, службовых асоб, інстытутаў грамадзянскай супольнасці і грамадзян на шляху далейшага эвалюцыйнага і ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
Гэта Пасланне прынята на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 10 сакавіка 2022 г.
Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П. П. Міклашэвіч.
У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.
Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.