Вы тут

Вясновае сонца — карысць ці шкода?


Пасля пахмурнай восені і доўгай зімы няма нічога больш прыемнага, чым яркае вясновае сонейка. Безумоўна, сонечнае святло неабходнае чалавечаму арганізму. Яно здольнае ўзнімаць настрой, паляпшаць самаадчуванне і з'яўляецца выдатным антыдэпрэсантам. Аднак даводзіцца прызнаць: адначасова сонца тоіць і небяспеку. Як атрымліваць ад веснавога сонца асалоду без шкоды для здароўя? Пра гэта расказала ўрач-гігіеніст, загадчык аддзела гігіены працы Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Смірнова.


Фота: pexels.com

Гармон радасці, вітамін D і не толькі

Многія з нас заўважаюць, што ў сонечныя дні настрой нашмат лепшы, чым у пахмурныя. Уся справа ў сератаніне — гармоне радасці, які выпрацоўваецца пад уздзеяннем сонечнага святла. Менавіта ён зараджае нас пазітывам і надае сіл.

Ультрафіялетавыя прамяні таксама спрыяюць сінтэзу вітаміну D, які рэгулюе абмен і засваенне кальцыю ў арганізме.

— Недахоп кальцыю прыводзіць да хвароб зубоў, ломкасці валасоў і пазногцяў, развіцця астэапарозу, рахіту ў дзяцей, зніжэння імунітэту. Пад уплывам ультрафіялету «сонечнага» вітаміну D выпрацоўваецца значна больш, чым можна атрымаць з ежай і пры прыёме вітамінных комплексаў, але ў такой колькасці, якая неабходная арганізму, што выключае перадазіроўку, — тлумачыць урач.

Спрыяльнае ўздзеянне сонечнае святло аказвае на абменныя працэсы ў арганізме, яно паляпшае работу мозга, страўнікава-кішачнага тракту, узмацняе імунітэт. Пад уплывам сонца сасуды расшыраюцца, насычаючы клеткі кіслародам.

Вясновае сонца спрыяе ўзмацненню працэсаў рэгенерацыі ў дэфармаваных тканках, актывацыі ахоўных уласцівасцяў крывяных клетак. Таксама сонца ўплывае на рост валасоў, зніжае адчувальнасць чалавечага арганізма да таксінаў і ядаў.

Дзякуючы ўздзеянню сонечнага святла ў скуры пачынаюць утварацца біялагічна актыўныя злучэнні, якія адказваюць за стымуляцыю вегетатыўнай нервовай сістэмы.

Яшчэ адна карысная ўласцівасць вясновага сонца — бактэрыцыдны эфект.

Беражыце вочы і скуру

Аднак не варта забываць аб тым, што ранняй вясной, калі снег яшчэ не паспеў растаць, адсутнічае лісце, ультрафіялетавае выпраменьванне вызначаецца вялікай інтэнсіўнасцю, што прыводзіць да атрымання залішняй дозы выпраменьвання на скуру. Яркія сонечныя прамяні могуць пашкодзіць вочы як непасрэдна, так і адбіваючыся ад снегу.

Сонечнае святло выклікае заўчаснае старэнне, так званае фотастарэнне. Ультрафіялетавыя прамяні пранікаюць углыб скуры, абязводжваючы яе. У выніку змяншаецца тонус скуры і скарачаецца выпрацоўка калагену, скура страчвае эластычнасць. Калі доўгі час праводзіць на сонцы, з`яўляюцца дробныя зморшчыны.

— Інтэнсіўнае ўздзеянне сонечных прамянёў на вочы можа прывесці да апёку сятчаткі. Таму важна выкарыстоўваць сонцаахоўныя акуляры і сонцаахоўны крэм, асабліва ўладальнікам светлай скуры, — раіць Алена Уладзіміраўна.

Пад уплывам сонца ў чалавечым арганізме актыўна ўтвараюцца свабодныя радыкалы, якія знішчаюць клеткі, што можа прывесці да парушэння функцый імуннай сістэмы і, як вынік, узнікнення анкалагічных захворванняў. Каб не дапусціць гэтага, неабходна ўжываць прадукты, якія змяшчаюць антыаксіданты, і пазбягаць працяглага ўздзеяння сонечных прамянёў на скуру.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».