Вы тут

КДБ ліквідаваў рэзідэнтуру Украіны, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём


КДБ ліквідаваў рэзідэнтуру Украіны, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём, заявіў журналістам намеснік начальніка Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак, паведамляе БелТА.


Камітэтам дзяржаўнай бяспекі на працягу апошніх гадоў фіксавалася актыўная разведвальная дзейнасць з пазіцыі пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама консульства гэтай дзяржавы ў горадзе Брэсце. Пры агульнай колькасці дыпламатычнай місіі Украіны крыху больш за два дзясяткі чалавек, не менш за палову з іх з'яўляліся кадравымі супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і Службы знешняй разведкі Украіны, што з'яўляецца беспрэцэдэнтным нават для дыпмісій буйных дзяржаў і сведчыць аб выбары Украінай курса на правядзенне агрэсіўнай разведвальнай дзейнасці адносна нашай краіны насуперак нармальным дыпламатычным адносінам», — сказаў Канстанцін Бычак.

Паводле яго слоў, супрацоўнікі пасольства ажыццяўлялі агентурную разведку, прадпрымаючы спробы сфарміраваць разгалінаваную сетку інфарматараў з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама асабіста збіралі разведвальную інфармацыю, у тым ліку адносна беларускіх ваенных аб'ектаў.

«Прымаемыя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі меры па спыненні супрацьпраўных праяў з боку ўкраінскіх дыпламатаў, якія павінны былі паслужыць сігналам для ўкраінскіх спецслужбаў, не спынілі варожай дзейнасці супраць нашай краіны, —адзначыў намеснік начальніка. —У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам у дзеяннях асобных украінскіх дыпламатаў змяшчаюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 358 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Шпіянаж Аднак у адпаведнасці з артыкулам 31 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах названыя асобы карыстаюцца імунітэтам ад крымінальнай юрысдыкцыі дзяржавы знаходжання. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прыняты вычарпальныя меры па скоўванню разведдзейнасці праціўніка і ліквідацыі рэзідэнтуры, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».