Вы тут

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIX Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу


Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і VIII Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: pexels.com

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Год гістарычнай памяці форум праходзіць пад агульным слоганам «Рака часу Бацькаўшчыны».

«Кніга ва ўсе часы знаходзіцца ў цэнтры культуры, з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі чалавецтва, яго духоўным багаццем і спадчынай. Распавядаючы пра падзеі мінулых дзён, перадаючы веды аб спрадвечных нацыянальных традыцыях, яна вучыць нас любіць родную зямлю і пачытаць памяць продкаў. Аб’ядноўваючы чытачоў, пісьменнікаў і выдаўцоў розных пакаленняў праз любоў да кнігі, мы звязваем мінулае і сучаснасць, апярэджваем будучыню», — гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб творчасць і пісьменніцкі талент удзельнікаў форуму заўсёды служылі высокім ідэям гуманізму, выхоўвалі сапраўдных патрыётаў Айчыны, натхнялі людзей на добрыя справы ў імя міру і жыцця на зямлі.

«Шчыра жадаю вам шчасця, здароўя, дабра, плённай работы і яркіх сустрэч на беларускай зямлі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.