Вы тут

Рашучае «не» нацызму


Неабходна даць сігнал еўрапейскай супольнасці аб небяспецы праяўлення нацызму, заявіў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў падчас адкрытага дыялогу «Хатынь — святыня нацыянальнай памяці», прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.


Удзельнікі мерапрыемства ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску прапанавалі маладзёжнай арганізацыі шэраг новых патрыятычных праектаў. Сярод іх — «Хатынь у сямейных альбомах» — праект па ўшанаванні памяці ахвяр Хатыні, а таксама стварэнне памятнага знака на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу як цэнтра еўрапейскага генацыду.

Аляксандр Лук'янаў агучыў ініцыятыву грамадскіх аб'яднанняў да міжнароднай грамадскасці. «Разам з нашымі найбуйнейшымі грамадскімі аб'яднаннямі мы прыйшлі да разумення, што неабходна чарговы раз даць сігнал еўрапейскай супольнасці, ды і ўсёй міжнароднай грамадскасці аб небяспецы праявы нацызму, — звярнуўся ён да ўдзельнікаў дыялогу. — Нельга дапусціць яго адраджэння ў сучасным свеце ў любых формах праявы».

Адкрыты дыялог даў своеасаблівы старт рэалізацыі ініцыятывы БРСМ аб стварэнні на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу паўнацэннага музея і аб'яўленні яго будаўніцтва Усебеларускай маладзёжнай будоўляй. Такая ініцыятыва была прапанавана першым сакратаром ЦК БРСМ Аляксандрам Лук'янавым і адобрана кіраўніком дзяржавы падчас Паслання беларускаму народу і парламенту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».