Вы тут

Вальфовіч аб сітуацыі ва Украіне: Нас не ўцягнуць у гэты канфлікт


Аб гэтым Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі заявіў падчас сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім саставам і педагагічным актывам Гродна.


«Вельмі многа фэйкаў ідзе аб тым, што Беларусь вось-вось, не сёння дык заўтра, уступіць у вайну з Украінай. Не ўступіць Беларусь у вайну з Украінай. Нас даўно імкнуцца ўцягнуць, развязаць канфлікт з прыгранічнай тэрыторыі Беларусі. Стварэнне 30-тысячнай групіроўкі, якая сёння знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы нібыта з нагоды міграцыйнага крызісу — гэта таксама адна са спробаў справакаваць на прыгранічны канфлікт, а потым перайсці да больш глабальных дзеянняў. Мы на гэта не паддаліся, не вывелі свае воінскія часткі з пунктаў пастаяннай дыслакацыі. Нас не ўцягнуць у гэты канфлікт, нам гэта не трэба, але сваю тэрыторыю будзем абараняць, калі гэта спатрэбіцца», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. 

«Мы бачым, што абстаноўка зараз складаная, — зазначыў дзяржсакратар. — Украіна пачала праводзіць ваенныя вучэнні ў нашых граніц, стварыўшы групіроўку звыш 6,5 тысяч чалавек, нібыта з-за міграцыйнай праблематыкі. Хаця ніякай падобнай праблемы ў адносінах Украіны не было і не будзе. Наадварот, з Украіны бягуць людзі на тэрыторыю Беларусі. І мы аказваем ім усялякую дапамогу, ставімся да іх, як да сваіх грамадзян. Так было, і так будзе. Таму што беларускі народ — міралюбівы народ.

Менавіта мірны прынцып суіснавання будзе пакладзены ў аснову будучай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, работа над якой зараз вядзецца ў сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі Беларусі. Разам з тым рэфармаванне канцэпцыі будзе ўлічваць і новыя рызыкі, выклікі і пагрозы, якія паўстаюць перад светам. У прыватнасці, на пярэдні план выходзяць пытанні біялагічнай бяспекі. Таксама ёсць іншыя пытанні, якія патрабуюць прыняцця адэкватных мер рэагавання», — паведаміў Аляксандр Вальфовіч.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота прэс-службы аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.