Вы тут

Названа культурная сталіца Беларусі 2023 года


23 сакавіка на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры выбіралі культурную сталіцу Беларусі 2023 года. Ёй у наступным годзе стане Слуцк, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.


Пасяджэнне праходзіла на базе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

«На званне культурнай сталіцы 2023 года прэтэндавалі шэсць гарадоў: Баранавічы Брэсцкай вобласці, Мазыр Гомельскай вобласці, Свіслач і Шчучын Гродзенскай вобласці, Слуцк Мінскай вобласці, Бялынічы Магілёўскай вобласці. Гарады прэзентавалі свае магчымасці, прычым некаторыя рэгіёны прыехалі ў Мінск са сваімі канцэртнымі нумарамі. Па выніках галасавання членаў калегіі міністэрства культурнай сталіцай Беларусі ў 2023 годзе стане Слуцк», — адзначылі ў прэс-службе.

Падчас прэзентацыі гарадоў-прэтэндэнтаў ацэньваўся станоўчы вопыт арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў, наяўнасць развітой сацыяльна-культурнай інфраструктуры, сістэмнасць работы па захаванні матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, захаванне традыцый, звычаяў, фестываляў народнай творчасці, наяўнасць новых культурных праектаў, запланаваных для рэалізацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

У перапынку паміж прэзентацыяй гарадоў сваёй творчасцю радавалі прысутных артысты Маладзёжнага тэатра эстрады. На сцэну Купалаўскага таксама выйшаў пераможца нацыянальнага адборачнага тура XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» Елісей Касіч.

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца Беларусі» праводзіцца з 2010 года. Яе мэтай з’яўляецца папулярызацыя дасягненняў нацыянальнай культуры, прэзентацыя самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў, іх турыстычнай прывабнасці. Культурнай сталіцай у гэтым годзе стаў горад Орша.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».