На выхадных на канале «Культура» можна будзе паглядзець кранальную кінагісторыю пра бацькоўскую любоў і няспраўджаныя надзеі. Тут пакажуць савецкі мастацкі тэлефільм «Станцыйны наглядчык», які знялі ў 1972 годзе па аднайменнай аповесці Аляксандра Пушкіна.
...Самсон Вырын жыве са сваёй дачкой Дуняй спакойна і ўпарадкавана, а пасля з'яўляецца гусар Мінскі. Пачынаецца гісторыя кахання, якая ў фінале зробіць няшчаснымі і дзяўчыну, і яе бацьку. Тут у кожнага персанажа свая драма, свае ўчынкі і выбары з іх наступствамі. А для аўдыторыі гэта добрая нагода не толькі згадаць класічны сюжэт, але і падумаць пра ўласныя жыццёвыя каштоўнасці. У фільме таксама гучаць тры рамансы Аляксандра Пушкіна «Я ехаў да Вас», «Не пытай, навошта», «Дарожныя скаргі» ў выкананні Валянціна Ермакова. Трэба адзначыць, што фільм Сяргея Салаўёва — не першая спроба экранізаваць твор Пушкіна, аднак ці шукаць іншыя версіі, каб параўнаць, і ці глядзець іх — вырашаць вам.
А кінастужку, знятую паўстагоддзя таму, зможаце ўбачыць у суботу раніцай альбо ў нядзелю ў вячэрнім эфіры.
Алена ДРАПКО
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.