Вы тут

Качанава выступіла на пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі


У ходзе маштабнага перафармаціравання прававой сістэмы з улікам прынятых змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі трэба працаваць хутка, дакладна і высокапрафесіянальна. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі, дзе разглядаліся пытанні якасці нарматворчай дзейнасці ў сістэме ўрада і арганізацыі гэтай дзейнасці ў ходзе канстытуцыйнай рэформы, перадае БелТА.


«У цэлым перад усімі намі стаіць вялікая і адказная задача — актыўна ўключыцца ў маштабнае перафармаціраванне прававой сістэмы Беларусі з улікам прынятых змяненняў і дапаўненняў (у Канстытуцыю Беларусі. — Заўвага БелТА). Для гэтага неабходна выкарыстоўваць увесь набыты шматгадовы вопыт у нарматворчай дзейнасці, вынікі навуковых даследаванняў у галіне права, лепшыя замежныя практыкі ў сферы нарматворчасці. Нам трэба працаваць як ніколі хутка, дакладна і высокапрафесіянальна. Думаць трэба аналітычна. З улікам значнага аб’ёму, складанасці і важнасці работы і існуючага часовага люфту па-іншаму нельга», — сказала Наталля Качанава.

Звяртаючыся да прысутных, яна падкрэсліла: з улікам цяперашніх рэалій часам даводзіцца працаваць вельмі хутка. «Пераканаўча прашу вас усіх забыць фразу: калі закон, то гэта доўга. Гэта не так. Мы ўсе разам з вамі, тыя, хто зацікаўлены ў прыняцці тых ці іншых заканадаўчых актаў, павінны зрабіць усё, каб гэтыя пытанні вырашаліся хутка і аператыўна», — заўважыла яна.

Гаворачы аб абнаўленні Асноўнага закона Беларусі, Наталля Качанава звярнула ўвагу, што «разам мы зрабілі вельмі важную і вялікую справу — упісалі новую старонку ў гісторыю нашай суверэннай Беларусі». Паводле яе слоў, прынятыя канстытуцыйныя навацыі перш за ўсё накіраваны на ўмацаванне нацыянальнага суверэнітэту, беларускай дзяржаўнасці, захаванне традыцыйных каштоўнасцей, эвалюцыйнае развіццё Беларусі.

З улікам гэтага чакаецца маштабная заканатворчая работа па прывядзенні дзеючай сістэмы актаў заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі абноўленай Канстытуцыі, адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. Пры гэтым асаблівая ўвага павінна быць удзелена падрыхтоўцы новых законапраектаў, у прыватнасці аб Усебеларускім народным сходзе. Важнейшым напрамкам павінна быць работа над карэкціроўкай цяпер дзеючых законаў — «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», Выбарчага кодэкса і многіх іншых.

«Гэта каля 100 розных законаў, якія неабходна прывесці ў адпаведнасць з тымі дапаўненнямі і змяненнямі, якія ўнесены ў Асноўны закон нашай краіны. Работа над гэтымі законапраектамі пачалася ўжо: і ў Палаце прадстаўнікоў, і ў Савеце Рэспублікі створаны рабочыя групы для якаснай падрыхтоўкі гэтых законапраектаў», — сказала Наталля Качанава.

Пры гэтым старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што, нягледзячы на вызначаныя часавыя рамкі, неабходна працаваць дакладна і зладжана. «Гэта вельмі важна. Для аператыўнай якаснай падрыхтоўкі законапраектаў выключна важна забяспечыць поўнае і безумоўнае выкананне прынцыпаў заканатворчай дзейнасці, — сказала яна. — Акцэнт павінен быць зроблены на забеспячэнні сістэмнасці і комплекснасці прававога рэгулявання, прагназаванні наступстваў прыняцця нарматыўных прававых актаў, пакетным прынцыпе падрыхтоўкі праектаў».

«Трэба аналізаваць і глядзець, якія законы дзейнічаюць у нашай краіне, каб, уносячы дапаўненні і змяненні, мы ўлічвалі ўжо дзеючую сістэму законаў. Калі трэба, гэта павінен быць пакетны прынцып», — падкрэсліла Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання.

Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, у новых рэаліях заканадавец павінен не проста ажыццяўляць механічную фармалізацыю. «Трэба цесна працаваць з грамадскімі аб’яднаннямі, актыўна генерыраваць новыя ідэі, суправаджаць законапраект да яго рэалізацыі на практыцы», — адзначыла яна. У сувязі з гэтым Наталля Качанава асабліва вылучыла ролю Міністэрства юстыцыі як дзяржаўнага органа, які забяспечвае скаардынаванасць нарматворчай дзейнасці, ажыццяўляе абавязковую юрыдычную экспертызу распрацоўваемых праектаў нарматыўных прававых актаў.

Наталля Качанава выказала ўпэўненасць, што зладжаная сумесная работа будзе сайдзейнічаць далейшаму развіццю і працвітанню Беларусі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.