Вы тут

6 відавочных прыкмет, што мужчына толькі выкарыстоўвае вас. Праверце яго намеры


Жанчына не заўсёды лёгка можа вызначыць, наколькі моцна мужчына зацікаўлены ў ёй і якія ў яго рэальныя намеры ў адносінах. Кожнай з нас хочацца верыць, што самыя лепшыя. Але, на жаль, не ва ўсіх і не заўсёды. Мадэль паводзін таго, хто закаханы і таго, хто проста карыстаецца вамі, моцна адрозніваецца. Многія з мужчын у стасунках маюць свае ўласныя планы і проста бавяць час з асабістай выгадай. Вядома ж, самы просты спосаб распазнаць планы хлопца, — спытаць непасрэдна. Але ў пытаннях пачуццяў многія мужчыны паводзяць сябе стрымана і адхілена. Даведацца пра сапраўдныя пачуццi лёгка па яго ўчынках. Таму, калі на словах ён кажа, што закаханы, а на справе не здольны працягнуць руку дапамогі нават у самай, здавалася б, нескладанай сітуацыі, то надышоў час задумацца. Прыкмет, як зразумець, што мужчына выкарыстоўвае ў сваіх карыслівых мэтах, даволі шмат. Важна навучыцца своечасова іх заўважаць і правільна расшыфроўваць. Вось некалькі відавочных прыкмет, якія дазваляюць ужо на раннім этапе стасункаў максімальна дакладна вызначыць, што ён зусім не хоча развіваць сур’ёзныя адносіны, а проста выкарыстоўвае вас для задавальнення сваіх жаданняў.


Пры зносінах з мужчынамі ацэньвайце іх такімі, якія яны ёсць, а не такімі, якімі вы хацелі б іх бачыць.

Не ўкладваецца матэрыяльна. Будзьце ўпэўненыя, хлопец, які выкарыстоўвае вас, не збіраецца марнаваць грошы. Таму забудзьце пра падарункі, сюрпрызы і кветкі. Запомніце, калі мужчына пазбягае фінансавых укладанняў, вы адназначна не так ужо і падабаецеся яму. Бо немагчыма эканоміць на чалавеку, які важны. I наадварот, калі ж вы падабаецеся, і ён адчувае ў адносінах да вас сапраўдныя глыбокія пачуцці, пры гэтым бачыць у вас жанчыну для сур’ёзных адносін, ён адназначна будзе ўкладваць і дзяліцца ўсімі сваімі рэсурсамі. Бо такiм чынам ён хоча даказаць, што менавіта ён той самы хлопец, які неабходны вам. Мужчына ў гэтым выпадку стане найлепшай версіяй сябе.

Мужчына, які не бачыць з вамі сваёй будучыні, будзе дэманстраваць сваю зменлівасць і незалежнасць. Ён з вамі толькі тады, калі яму зручна, ці калі ёсць настрой.

Не бавіць з вамі час. Час — гэта самы каштоўны рэсурс. Але калі мужчына не бачыць вас сваёй каханай і адзінай, то ён усяляк будзе пазбягаць доўгіх гутарак, перапісак, сустрэч. Хутчэй за ўсё, ён выходзіць на сувязь толькі калі ў яго шмат вольнага часу і ён прыемна жадае яго правесці. Ва ўсіх жа астатніх выпадках ігнаруе і перыядычна знікае. Але калі вы рэальна важная для яго, малады чалавек з вялізным задавальненнем захоча з вамі сустракацца як мага часцей. Вы адразу ж адчуеце яго імкненне выходзіць на сувязь першым: ён будзе кожны дзень тэлефанаваць, запрашаць пабавіць разам выхадныя і святочныя дні.

Не будуе сумесных планаў. Калі вы пытаецеся ў яго пра ўсё, што звязана з сумеснай будучыняй, ён кажа, што вы ўдваіх павінны турбавацца пра тут і цяпер, а не пра будучыню. Калі вы не з’яўляецеся значнай жанчынай, то мужчына не будзе ўключаць вас у штодзённыя планы. Вы адназначна адчуеце, нягледзячы на вашы перыядычныя стасункі, што ў кожнага існуе як бы сваё асобнае жыццё. Верагодней за ўсё, для яго вы — «не тая самая», і ён не збіраецца працягваць вашы стасункі. Таму што сур’ёзна захоплены малады чалавек, плануючы свой вольны час, так ці інакш, актыўна задзейнічае сваю дзяўчыну. Вы знаёмы з яго сябрамі і сваякамі? Вы ў курсе, дзе ён працуе? Ён падзяліўся з вамі сваімі асабістымі захапленнямі і інтарэсамі? Калі адказ адмоўны, значыць, вы на самай справе не з’яўляецеся часткай яго жыцця. Хутчэй за ўсё, ён наўмысна ўтрымлівае вас ад гэтых рэчаў. Бо, чым цяплейшыя і даверлівыя ў вас адносіны, тым мацней вы пагружаныя ў сумесную будучыню. 

Як сябе паводзіць? Жыццё занадта кароткае, каб марнаваць на тых, хто не гатовы да адносін з вамі. Пагаварыце аб усім шчыра і, калі гэта ні да чаго не прывядзе, смела сыходзьце з адносін. Вы заслугоўваеце быць з тым, хто шчыра зацікаўлены ў вас і робіць канкрэтныя крокі, каб пачаць сустракацца з вамі, а не гуляе ў гульні, разглядаючы вас як «запасны аэрадром».

Не імкнецца палепшыць ваша жыццё. Калі вы, па сутнасці, не каштоўная, хлопец будзе ўсяляк пазбягаць вашых просьбаў аб дапамозе. Бо ён не зацікаўлены вас падтрымаць, вырашаць нейкія пытанні, аблегчыць вам жыццё. Усё гэта яго напружвае. Калі малады чалавек не спяшаецца дапамагаць, значыць, не бачыць перспектыўнай будучыні з вамі. Сваю адхіленасць ён можа апраўдваць чым заўгодна: занятасцю, справамі на працы і нават дрэнным самаадчуваннем. Гэтыя словы азначаюць толькі адно: «Ты для мяне не каштоўная». Падумайце, калі чалавек малацікавы, які сэнс растрачвацца на яго? Але калі ж вы неабходны, ён паспрабуе палепшыць ваша жыццё, стаць незаменным. Таму, не ашуквайце сябе. Своечасова пазбаўляйцеся ад непатрэбных ілюзій. Самае галоўнае — ацэньвайце яго дзеянні, а не словы!

Прааналізуйце вашы адносіны — наколькі моцна мужчына ўцягнуты ў адносiны. Бо па колькасці і якасці ўвагі з яго боку вельмі лёгка ідэнтыфікаваць сапраўдныя намеры. Памятайце, кахаючы мужчына не ўпусціць магчымасць парадаваць, абараніць і праявіць клопат.

Ён ставіцца да вас, як да свайго сябра. Калі ўсё, пра што вы размаўляеце ў апошні час — гэта яго праблемы, то па меншай меры нездаровыя адносіны вам гарантаваны. Трывожны званок, калi ён паводзіць сябе так, быццам вы яго псіхолаг, а не дзяўчына. Ён можа проста захацець, каб вы былі з ім, каб адчуваць сябе лепш. Гэта ўсё неабходна для таго, каб задаволіць сваё эга! Калі мужчына проста выкарыстоўвае жанчыну, каб выратаваць сябе, ён можа сказаць, што вы адзіная, хто яго разумее ці можа дапамагчы. Акрамя таго, ён можа быць ласкавым толькі ў прысутнасці іншых людзей: можа сказаць, якая вы прыгожая, якая разумная і панадлівая, але ніколі не прымусіць вас па-сапраўднаму адчуць, наколькі вы важная, каштоўная і неабходная для яго. Здаецца, мужчына забывае пра вас, калі справы ў ягоным жыцці ідуць добра. Гэта так непрыемна! Цi не так? Відавочна, ён проста хоча, каб вы былі побач, калі яму нешта ад вас трэба.

Ён нясталы. Сёння ён піша без перапынку і надае вам увагу, а заўтра ад яго нi слыху ні духу, і такое яго «маўчанне» можа доўжыцца некалькі дзён. Калі гэта адбываецца, відавочна, што мужчына не засяроджаны на вас ці на тым, чаго вы хочаце ад адносін. Ён з вамі толькі тады, калі яму зручна, ці, калі ёсць настрой. Калі ён вам не тэлефануе і не піша, значыць, ён пра вас i не думае. Калі чалавек нясталы ў сваіх намерах, то верыць яму ўжо вельмі складана. У гэтых стасунках вас будзе хранічна суправаджаць пачуццё трывогі з-за таго, што яму нельга давяраць. А самае галоўнае правіла ў стасунках — сустрэчы і спатканні павінны прыносіць радасць, а не боль. Калі яго знікненні — гэта рэгулярная схема, магчыма, ён проста не вольны і разглядае вас як запасны аэрадром. Хутчэй за ўсё, у яго ёсць жонка ці сяброўка, і з вамі ён звязваецца толькі ў зручны для сябе час. Мабыць, сексуальная цікавасць у дадзенай сітуацыі — у прыярытэце. Вырашыце, вам патрэбны такi мужчына, у якім вы сумняваецеся. Вам патрэбна такое нестабільнае стаўленне?

Як сябе паводзіць? Калі падобныя гульні вам надакучылі, можна альбо перастаць адказваць на званкі і паведамленні хаця б на некалькі дзён, альбо, наадварот, пачаць пісаць і тэлефанаваць кожны дзень. І паглядзець на рэакцыю. Гэта дасць вам яснасць і дапаможа зразумець, чаму ён так дзіўна паводзіць сябе з вамі.

Мужчына захоча развіваць сур’ёзныя адносіны, быць толькі з вамі, калі жанчына каштоўная як асоба, калі вы падабаецеся, ён нікуды і ніколі не знікне. Нават, калі існуюць асабістыя прычыны, па якіх хлопец не спяшаецца развiваць стасункi, ён не пакіне ў невядомасці і абавязкова пра гэта паведаміць. Бо яму патрэбна ўпэўненасць, што вы не расчаруецеся і не знікнеце з яго жыцця. Таму выбірайце тых, хто выбірае вас! І тады заўсёды будзеце акружаны ўвагай, любоўю і клопатам.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: рexels.сom

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?