Вы тут

«Мы станем яшчэ мацнейшымі»


Пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі прайшло сёння ў Мінску. На парадку дня — абмеркаванне супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы, правядзенне сумесных спаборніцтваў і форумаў.


«У бліжэйшай перспектыве нам трэба арганізаваць сумесную працу ў сувязі з санкцыямі, якія ўводзіць супраць нашых краін МАК. Відавочна, гэтыя санкцыі надуманыя, мы заўсёды выступалі за сумленны спорт. Яны проста адсоўваюць канкурэнтаў. На жаль, спорт становіцца адной вялікай палітыкай, парушаюцца асноўныя палажэнні Алімпійскай хартыі. Мы спадзяёмся, што ў кіраўніцтва МАК хопіць розуму вярнуць усё назад. Але сядзець і чакаць мы не будзем — мы павінны арганізаваць сумесныя спаборніцтвы. Гэта сітуацыя дала беларускаму і расійскаму спорту цудоўную магчымасць яшчэ больш зблізіцца. Нам трэба вывесці гэту работу на яшчэ больш высокі ўзровень, абмеркаваць стратэгію ўзаемадзеяння, каб спартсмены не пацярпелі і былі канкурэнтаздольныя на сусветнай арэне пасля вяртання», — сказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, адкрываючы пасяджэнне.

Ён падзякаваў расійскім калегам за правядзенне спаборніцтваў для паралімпійцаў «Мы разам. Спорт» у Ханты-Мансійску. Гэты турнір стаў альтэрнатывай Паралімпійскім гульням у Пекіне, ад удзелу ў якіх беларускія і расійскія спарстмены былі адхіленыя. Таксама Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што беларускім біятланістам было важна выступіць на этапе Кубка Расіі ў Цюмені. На гэтым сумесныя спаборніцтвы беларускіх і расійскіх атлетаў не спыняюцца. На сённяшнім пасяджэнні былі адпрацаваныя сумесныя планы па 43 відах спорту. Турніры і спаборніцтвы будуць праходзіць і ў Беларусі.

Як падкрэсліў міністр спорту РФ Алег Матыцын, Беларусь і Расія — самадастатковыя краіны з выбудаванымі сістэмамі спорту, і стратэгія аб’яднання толькі дапаможа стаць мацнейшымі. «Менавіта перажываючы разам няпросты час і абменьваючыся вопытам, мы пераадолеем гэты перыяд і яшчэ больш зладжана будзем працаваць у будучыні. Наш бок ужо практычна падрыхтаваў дарожныя карты ўзаемадзеяння, спадзяюся, гэтыя рашэнні будуць увасоблены ўжо хутка. У нас будзе каляндар сумесных мерапрыемстваў, на гэты год запланавана шмат комплексных спаборніцтваў, правядзенне якіх пачнецца ўжо зусім хутка», — запэўніў ён.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.