Вы тут

Беларускія пісьменнікі ў Кітаі


У межах сустрэч на XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы наведвальнікі, госці выстаўкі змаглі пазнаёміцца са многімі кніжнымі выданнямі, якія так ці іначай звязаны з кітаістыкай, кітаязнаўствам. Гэтыя выданні можна было знайсці на розных стэндах — і мінскіх, і маскоўскіх выдавецтваў. Такія сустрэчы можна назваць віртуальным падарожжам у Кітай, у яго гісторыю і сённяшні дзень.


— А я, знаёмячыся з такога кшталту выданнямі, — заўважыў член Саюза пісьменнікаў Беларусі і член Саюза пісьменнікаў Расіі госць выстаўкі Валерый Казакоў, ураджэнец Беларусі, які жыве ў Маскве і досыць часта наведваецца ў Беларусь, — адразу ж прыпомніў, што ў нас маглі б развівацца і іншыя ініцыятывы ў галіне беларуска-кітайскага гуманітарнага супрацоўніцтва. Найперш варта нагадаць беларускаму чытачу, а мо пры магчымасці расказаць і кітайскім сябрам, пра тое, што лёсы многіх беларускіх літаратараў звязаны самым цесным чынам з Паднябеснай. І мне давялося некалькі разоў пабываць у Кітаі. Ведаю, што ў апошнія дзесяцігодді ў Паднябеснай гасцяваў, пра яе рэчаіснасць пісалі нашы землякі — празаік Алесь Кажадуб, паэт Міхась Шэлехаў. У Кітаі пабывалі беларускія перакладчык Аляксей Чарота, публіцысты Мікалай Літвінаў, Аліна Грышкевіч, Сяргей Гардзіенка, ды шмат хто яшчэ. 

Дарэчы, у Мінску выйшаў зборнкі нарысаў беларускіх журналістаў, прысвечаных нядаўнім вандроўкам у Кітай. Паднябесную ў розныя гады наведвалі народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт Анатоль Вярцінскі, празаік Лідзія Арабей... У даўнія дзесяцігоддзі з Кітаем былі звязаны вайсковыя біяграфіі паэта Аркадзя Русецкага (прайшоў з франтавымі сябрамі да Харбіна, Мукдэна), Янка Сваяк (працаваў экспертам Лігі нацый у Кітаі па праблемах школы), празаік Іван Скарынкін... 

Да гэтых згадак можна дадаць і тое, што ў Кітаі працавалі, прыязджалі ў творчыя і навуковыя камандзіроўкі Дар’я Жукавец, Навум Гальпяровіч, Ірына Шаўлякова, Алесь Карлюкевіч і шмат хто яшчэ з беларускіх літаратараў. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.