Вы тут

Гурскі: Беларускі рубель павінен істотна ўмацавацца


Беларускі рубель павінен істотна ўмацавацца. Аб гэтым заявіў дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Васіль Гурскі ў эфіры тэлеканала СТБ.


Эксперт распавёў аб сітуацыі на валютным рынку. 

«На жаль, у апошні час няма магчымасці абапірацца на ўстояныя эканамічныя законы, нават на звычайны здаровы сэнс. Вядома, мы можам казаць пра тое, што ўсе эканамічныя перадумовы для ўмацавання рубля ёсць: скарачэнне попыту на долары і еўра ў сувязі з санкцыямі і, як следства, узнікае меншая ў іх патрэба; пераход у разліках на расійскія рублі. У той жа час прыток долараў, прынамсі ў Расію, істотна павялічыўся, таму што нафта і газ падаражэлі, і за той жа самы аб’ём нафтадолараў прыходзіць значна больш. Узнікае істотны перакос паміж лішкам прапановы і зніжэннем попыту. Гэта значыць эканамічная логіка падказвае, што сапраўды курс павінен зніжацца. Акрамя таго, пры ўмове пераходу ў адносінах Расіі і Беларусі на расійскія рублі пры аплаце за энерганосьбіты і беларускі рубель істотна павінен ўмацавацца», — адзначыў Васіль Гурскі.

Паводле яго слоў, цана на валюту фарміруецца не з-за ўплыву попыту і прапановы і эканамічных фактараў, а пад уздзеяннем інфармацыйных ўкідаў, маніпуляцый з пачуццямі людзей. «На жаль, некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, заходнія СМІ працуюць на тое, каб пасеяць у людзях паніку, неспакой, штучна прымусіць іх да таго, каб хутчэй нешта купляць. Гэтыя дзеянні могуць на нейкі час істотна павысіць альбо панізіць курс валют або попыт на нейкія тавары. Калі будзе спакойнае, узважанае стаўленне людзей да свайго жыцця, рэсурсаў, патрэбаў, то наша эканоміка не толькі вытрымае цяперашнія выпрабаванні, але і нават рэалізуе ўсе магчымасці, якія мы атрымліваем у сувязі з гэтымі падзеямі», – патлумачыў эканаміст.

На яго думку, патрэба ў канкрэтнай валюце вызначаецца ў аб’ёме тавараабароту з той ці іншай краінай. «Так, аб’ём тавараабароту з Кітаем і Расіяй у апошнія гады ў нас істотна расце. Да гэтага часу з імі мы разлічваліся доларамі. Калі будзе рэалізаваная пазначаная канцэпцыя ў дачыненні да Кітая (перамовы вядуцца) , то попыт на юані будзе істотна ўзрастаць, на долары — зніжацца. Калі і як гэта адбудзецца, пакажа будучыня», — дадаў Васіль Гурскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».