Вы тут

Свежую гародніну мы і самі з’ядзім


Як адзначаюць кантрольныя службы мытных органаў, апошнім часам пачасціліся выпадкі вывазу агародніннай прадукцыі з тэрыторыі нашай краіны без адпаведных ліцэнзій.


Фота: ДМК

Толькі за мінулы тыдзень у Віцебскім, Горацкім і Добрушскім раёнах віцебскімі, гомельскімі і магілёўскімі мытнікамі спынена пяць спробаў незаконнага перамяшчэння ў агульнай складанасці 95 тон свежай капусты. Па папярэдняй ацэнцы, яе кошт склаў каля 165 тысяч рублёў.

Фота: ДМК

Ва ўсіх выпадках у кіроўцаў грузавых транспартных сродкаў адсутнічалі ліцэнзіі на вываз такой гародніны, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама таварасуправаджальныя дакументы.

У дзеяннях вінаватых асоб угледжваюцца прыкметы адміністрацыйных правапарушэнняў, санкцыі якіх прадугледжваюць накладанне штрафу ў памеры да 50% ад кошту тавару, які перамяшчаецца.

Варта нагадаць, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2022 года № 70 «Аб ліцэнзаванні вывазу асобных відаў тавараў» вываз асобных катэгорый тавараў ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».