Вы тут

Пытанні ЖКГ, дарог і вываз смецця. Субоцін правёў прамую тэлефонную лінію


За тры гадзіны адкрытай тэлефоннай лініі са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным ад жыхароў вобласці паступілі 23 званкі.


Фота: БелТА

Жыхар Віцебскага раёна звярнуў увагу на зарастанне хмызняком пустых участкаў зямлі, дзе калісьці былі збудаванні. Кіраўніцтва раёна паабяцала выехаць на месца і паглядзецьмагчымасць далучэння зямлі да сельскагаспадарчага абароту.

Праблему дрэннага стану дарог уздымалі жыхары Лепельскага, Сенненскага раёнаў і горада Віцебска. Вырашана правесці рамонт у красавіку, калі зямля падсохне: падсыпаць друзам, параўняць грэйдарам. Адразу два звароты паступілі наконт стану адзінай лясной дарогі да вёскі Смароднік Гарадоцкага раёна. Да пяці яе жыхароў, якім за 80 гадоў, не могуць даехаць унукі, хуткая дапамога, аўталаўка і МУС. Справа ў тым, што па адзінай дарозе трэлююць драўніну лесавозы, разбіваючы каляіну. Не вырашаюць праблему ні дарожныя знакі, ні ДАІ. Губернатар узяў пытанне на асабісты кантроль.

Жыхарка Віцебска Станіслава Іванаўна звярнула ўвагу на вострую неабходнасць капітальнага рамонту шматкватэрнага дома № 27 па вуліцы Герцэна: стан каналізацыйных труб не дазваляе карыстацца вадой. Рамонтныя работы пачнуцца з красавіка, паабяцаў кіраўнікрэгіёна.

Звярталіся да старшыні аблвыканкама наконт будынка былой школы ў Пастаўскім раёне, цэн на вываз смецця ў Наваполацку, тэрытарыяльнай аддаленасці Лепельскай ЦРБ для пажылых людзей у Заслонава, знішчэння зялёных насаджэнняў на віцебскай вуліцы Гагарына.

Наталля з Віцебска папрасіла дапамогі кіраўніцтва вобласці ў абразанні векавой асіны, яе галіны не прапускаюць святло праз вокны ў пакой маленькага сына. Пытанне вырашылі ўжо ў панядзелак.

З праблемай нерэгулярных транспартных зносін па маршруце «Талачын — Слаўнае» звярнуўся жыхар Мінска, яго бацькоўскі дом знаходзіцца ў вёсцы Маляўка Талачынскага раёна. Нягледзячы на тое, што аўтобус курсіруе толькі чатыры разы на тыдзень па няцотных днях, ён часта без папярэджання проста не выходзіць на маршрут. Людзі вымушаны да дач ісці пешшу. Праблему абяцалі вырашыць. Жыхарка Віцебска Любоў Сяргееўна пацікавілася, калі з мікрараёна Білева пойдзе транспарт да абласной бальніцы.

На відэасувязі з Аляксандрам Субоціным былі старшыні райвыканкамаў вобласці, што дазволіла вырашаць рэгіянальныя праблемы аператыўна.

— На прамую лінію трапляюць усякія пытанні, але часта да нас звяртаюцца грамадзяне, якія не атрымалі адказ ад мясцовай улады. Цяжэй за ўсё вырашыць праблемы асобасных узаемаадносін грамадзян, зямельныя спрэчкі. Тры гадзіны тэлефоннай лініі — своеасаблівы маркер, зрэз актуальных праблем. На дадзены момант гэта стан мясцовых, абласных, рэспубліканскіх дарог. Трэба за кожную справу брацца з душой, падыходзіць адказна, тады ва ўсіх сферах грамадства будзе парадак, — падвёў вынік Аляксандр Субоцін.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.