Вы тут

Камунальнікі Беларусі адзначылі прафесійнае свята


Камунальнікі Беларусі і работнікі галіны бытавога абслугоўвання насельніцтва на выхадных адзначылі прафесійнае свята. Галоўныя ўзнагароды жыллёва-камунальнай галіны — нагрудныя знакі "Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" — уручылі 115 работнікам. Атрымаць такую ўзнагароду можна не раней чым праз дзесяць гадоў працы ў галіне за значныя заслугі. Яшчэ 180 чалавек узнагароджаны падзякамі.


Кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Сяргей Масляк

У сістэме ЖКГ Беларусі працуе сёння каля 130 тысяч чалавек. У сталіцы ўзнагароджаных было больш за ўсіх, што не дзіўна, бо тут самы адказны і вялікі ўчастак работы. І сфера ЖКХ няспынна развіваецца, адзначыў Генадзь Трубіла, першы намеснік міністра ЖКГ:

— 100 % сталічных дамоў і жылля ў Гомельскй вобласці ўжо абсталявана сістэмамі аўтаматычнага рэгулявання ацяплення. Рабочаму ўжо не трэба ўмешвацца і круціць венцілі — сістэма сама ўсе адрэгулюе згодна з тэмературай на вуліцы.

Гаворачы пра дасягненні сферы ЖКГ, намеснік міністра адзначыў таксама работу службы 115, створанай спачатку ў сталіцы і распаўсюджанай пасля па ўсёй краіне. Сёння дзякуючы ёй усе заяўкі грамадзян захоўваюцца, і можна быць упэўненым, што яны будуць выкананыя і пракантраляваныя. Прааналізаваўшы звароты, можна скласці топ праблем пэўнага горада ці раёна і ведаць, што там хвалюе людзей.

Генадзь Трубіла, першы намеснік міністра ЖКГ.

Кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Сяргей МАСЛЯК падкрэсліў: асабліва прыемна, што ўзнагароды (граматы і дыпломы) за сваю працу атрымалі як кіраўнікі, так і звычайныя работнікі: рабочыя зялёнай гаспадаркі, дарожнага будаўніцтва, дворнікі.

— Дзякуючы працы гэтых людзей зелянеюць газоны, з'яўляецца ўсё больш кветак, ствараюцца незвычайныя ландшафтныя кампазіцыі, выконваецца ямкавы рамонт, павышаецца якасць прыборкі жылля і шмат што іншае.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.