Прадпрыемствы Беларусі разгледзелі варыянты выхаду айчыннай прадукцыі на электронныя пляцоўкі КНР, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў.
«Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн ва ўзаемадзеянні з пасольствам Беларусі ў Кітаі правёў анлайн-семінар для беларускіх прадпрыемстваў па рабоце на кітайскім рынку. На мерапрыемстве разгледжаны шырокі спектр пытанняў, якія датычацца нарошчвання экспартных паставак беларускіх тавараў і паслуг, у тым ліку шляхам выхаду айчыннай прадукцыі на электронныя пляцоўкі КНР», — паведамілі ў цэнтры.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч адзначыў, што ў бліжэйшы час пройдуць аналагічныя вебінары, прысвечаныя рабоце беларускіх кампаній на рынку Кітая. Гэта звязана з максімальнай цікавасцю прадпрыемстваў Беларусі да кітайскага напрамку і арганізуецца для таго, каб даць магчымасць усім кампаніям атрымаць доступ да карыснай інфармацыі.
«Цэнтр зыходзіць з таго, што арганізуемыя вебінары разлічаны на зваротную сувязь ад удзельнікаў — нам важна разумець, якая інфармацыя запатрабавана бізнесам. Будуць арганізаваны анлайн-мерапрыемствы, прысвечаныя іншым краінам і рэгіёнаі», — адзначыў кіраўнік цэнтра.
У мінулым семінары прынялі ўдзел 100 беларускіх прадпрыемстваў.
Вось вы і вырашылі развітацца са сваёй кватэрай?
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.